BE RU EN
rss facebook twitter

"Медыя-ландшафты краін Усходняга партнёрства", праведзенае Форумам грамадзянскай супольнасці УП

06.10.2011
"Медыя-ландшафты краін Усходняга партнёрства", праведзенае Форумам грамадзянскай супольнасці УП

Даследаванне пад такой назвай было падрыхтаванае рабочай падгрупай Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства (ФГС УП), дзе выкладзены агляд сітуацыі са СМІ ва ўсіх краінах Усходняга партнёрства: Азербайджане, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдове і Украіне. 

Раскрываючы розныя аспекты працы ў галіне СМІ, даследаванне выдзяляе як агульныя тэндэнцыі, характэрныя для ўсіх краін рэгіёну, так і канкрэтныя праблемы. Даследаванне, у суаўтарстве з "Ерэванскім прэс-клубам" і яго партнёрамі, даследуе шырокае кола пытанняў: ад медыйнага заканадаўства да адукацыі для журналістаў, ад прэс-рынка да сацыяльных сетак.

Агульныя выклікі, з якімі сутыкаюцца свабодныя сродкі масавай інфармацыі ва ўсіх краінах Усходняга партнёрства, уключаюць "спробы кантраляваць Інтэрнэт, выкарыстанне алічбоўкі вяшчання і далейшая манапалізацыя тэлеэфіра праз няяўныя і ўдасканаленыя формы цэнзуры, а таксама пагрозы свабоднаму выражэнню меркаванняў "нацыянальнага характару", г.зн. палітычныя рэпрэсіі супраць апазіцыйных журналістаў, выкарыстанне закона аб паклёпе з мэтай аказаць эканамічны ціск на незалежныя і крытычна настроеныя СМІ".

 

Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі" - паводле ENPI Info Centre 
Видео