BE RU EN
rss facebook twitter

Маладых журналістаў запрашаюць у Берлін

03.10.2011
Маладых журналістаў запрашаюць у Берлін

Фонд імя Роберта Боша сумесна з Берлінскай школай журналістыкі запрашае маладых журналістаў з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы правесці тры месяца ў сталіцы Германіі.

Накіраваць заяўку на ўдзел у праграме могуць журналісты з Азербайджана, Арменіі, Балгарыі, Венгрыі, Грузіі, Латвіі, Літвы, Малдовы, Польшчы, Румыніі, Славакіі, Славеніі, Украіны, Чэхіі, Эстоніі, а таксама - упершыню з Беларусі. 

Навучанне і праца ў Берліне з 1 сакавіка па 31 траўня 2012 года ўключаюць:

  • у першы месяц: лекцыі, семінары, размовы з экспертамі па Германіі і яе суседзях, адносіны паміж краінамі Еўрапейскага саюза і пра агульныя перспектывы развіцця ЕС;
  • у наступныя два месяца: практыка па спецыялізацыі ў адной з рэдакцый Берліна (друкаваныя СМІ, радыё ці тэлебачанне). 

Стыпендыяты пазнаёмяцца з працоўнымі буднямі нямецкіх калег і атрымаюць статус часовага карэспандэнта. Яны атрымаюць магчымасць рыхтаваць матэрыялы як для нямецкай рэдакцыі, так і для рэдакцыі на радзіме. 

Стыпендыяты атрымаюць:

  • штомесячную стыпендыю ў памеры 1100 еўра;
  • куратора ў нямецкай рэдакцыі;
  • дапамогу ў пошуках жылля на час практыкі. 

Умовы:

  • журналісты з працоўным стажам;
  • добрае валоданне нямецкай мовай. 

Бланкі для заявак вы знойдзеце на сайце: www.medien-mittler.de 

Апошні тэрмін для заявак: 1 лістапада 2011 года. 

Гутарка па выніках адборачнага конкурсу пройдзе на прыканцы лістапада - пачатку снежня 2011 года.

 

Ein Programm der Robert Bosch Stiftung in Zusammenarbeit mit der Berliner Journalisten-Schule 

Kontakt:

Berliner Journalisten-Schule "Medien-Mittler"
Karl-Liebknecht-Straße 29
10178 Berlin

[email protected]
www.medien-mittler.de
www.bosch-stiftung.de

 

Видео