BE RU EN
rss facebook twitter

Кіраўнік Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі сустрэлася з удзельнікамі Нацыянальнай платформы ФГС УП

26.09.2011
Кіраўнік Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі сустрэлася з удзельнікамі Нацыянальнай платформы ФГС УП

Сёння, 26 верасня, напярэдадні Варшаўскага саміта Усходняга партнёрства амбасадар Майра Мора, кіраўнік Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі, сустрэлася з беларускімі ўдзельнікамі Нацыяльнальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, каб абмеркаваць парадак дня і арганізацыйныя аспекты саміта.

 

Сённяшняя сустрэча - адна з шэрагу сустрэч, якія праходзяць у краінах Усходняга партнёрства і правядзенне якіх ініцыяванае камісарам Штэфанам Фюле, каб удзельнікі маглі падрыхтавацца да саміта і імпрэзаў, што будуць яму спадарожнічаць.

Амбасадар Мора прывітала ўдзельнікаў: "Сустрэча ўдзельнікаў Нацыянальнай платформы - гэта новы крок у развіцці ініцыятывы "Усходняе партнёрства", - сказала яна.

"Моцнае партнёрства з грамадзянскай супольнасцю, што мае на мэце пабудову глыбокай і ўстойлівай дэмакратыі, будзе выбітнай часткай парадку дня саміта. Мы будзем узмацняць ролю Форума грамадзянскай супольнасці і праз падтрымку нацыянальных платформаў, і праз заснаванне Праграмы для грамадзянскай супольнасці ў рамках палітыкі суседства і Еўрапейскага фонда падтрымкі дэмакратыі", - адзначыла амбасадар.

 

Паводле Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Беларусі

Видео