BE RU EN
rss facebook twitter

Абвешчаны набор на пасады мясцовых кансультантаў

26.09.2011
Абвешчаны набор на пасады мясцовых кансультантаў

Офіс за дэмакратычную Беларусь (Брусэль) абвяшчае набор на пасады мясцовых кансультантаў для працы ў сумеснай ініцыятыве Еўрасаюза і Беларусі Clearing House ("Дом узаемаразумення").

Ініцыятыва была заснаваная Офісам за дэмакратычную Беларусь (Брусэль) у партнёрстве з Міжнародным кансорцыумам "ЕЎРАБЕЛАРУСЬ", Forum Syd (Швецыя) і PACT. Яна накіраваная на ўмацаванне патэнцыялу беларускіх НДА, заахвочванне іх супрацоўніцтва з Еўрасаюзам і яго дзяржавамі-чальцамі, а таксама на паляпшэнне камунікацыі і супрацоўніцтва паміж беларускімі арганізацыямі грамадзянскай супольнасці, ЕC, донарамі і міжнароднымі выканаўцамі.

Адабраныя кандыдаты будуць рыхтавацца камандай трэнераў "ЕЎРАБЕЛАРУСІ", а таксма замежнымі трэнерамі з Еўрапейскай камісіі.

Дадатковую інфармацыю можна таксама знайсці на сайце Офіса за дэмакратычную Беларусь: http://democraticbelarus.eu

Аб выніках адбору будуць апавешчаныя толькі кандыдаты, што патрапілі ў спіс для інтэрв'ю.

Апісанне працы

Мясцовыя кансультанты будуць дапамагаць беларускім арганізацыям грамадзянскай супольнасці паглыбляць веды пра беларуска-еўрапейскія адносіны ў цэлым і лепш разумець механізмы тэхнічнай дапамогі, якая прапануецца Еўрасаюзам і яго краінамі-сябрамі, у прыватнасці. Тры мясцовыя кансультанты будуць, па запатрабаванні, кансультаваць беларускія НДА на працягу двух гадоў рэалізацыі праекта.

Асноўныя абавязкі

Мясцовыя кансультанты будуць:

  • Знаёміць НДА ў Мінску і рэгіёнах Беларусі з асновамі еўрапейска-беларускіх узаемадачыненняў, праграмаваннем на ўзроўні Еўрасаюза, магчымасцямі падтрымкі грамадзянскай супольнасці, што прапануюцца краінамі ЕС, а таксама шэрагам міжнародных імплементарскіх груп.
  • Навучаць арганізацыі грамадзянскай супольнасці распрацоўцы праектных прапаноў і падачы заявак на лакальныя і глабальныя інструменты ЕС, а таксама кансультаваць іх па ўмовах рэалізацыі праектаў і патрабаваннях да справаздач.
  • Знаёміць групы грамадзянскай супольнасці з іншымі магчымасцямі і інструментамі дапамогі, напрыклад, тымі, што прапануюцца  асобнымі дзяржавамі  ЕС і фондамі.
  • Супрацоўнічаць і абменьвацца досведам з экспертамі ЕС і міжнароднымі арганізацыямі.
  • Супрацоўнічаць з іншымі спецыялістамі ў гэтай галіне для паляпшэння ўласных ведаў і метадаў.

Па заканчэнні праекта, мясцовыя трэнеры будуць задзейнічаныя ў якасці экспертаў у падобных праектах, накіраваных на павышэнне ведаў і патэнцыялу мясцовых груп.

Неабходныя кваліфікацыя і досвед:

  • добрае разуменне сітуацыі ў Беларусі і кантэксту беларуска-еўрапейскіх адносін;
  • добрыя веды пра грамадзянскую супольнасць Беларусі;
  • досвед працы ў галіне распрацоўкі праектаў/праграм для грамадзянскай супольнасці (досвед практычнага кіравання праектамі з'яўляецца дадатковай перавагай);
  • веданне лагічна-структураванага падыходу і падыходу эфектыўнага кіравання ў якасці інструмента для распрацоўкі праектаў;
  • навыкі і досвед выкладання/трэнінга/коўчынгу/дапамогі;
  • добрыя аналітычныя і камунікатыўныя навыкі;
  • уменне працаваць у камандзе;
  • творчы падыход і арыентацыя на інавацыі;
  • добрае валоданне ангельскай і беларускай/рускай мовамі.

Працэдура заяўкі

Заяўка павінна ўтрымліваць:

  1. матывацыйны ліст з ясным апісаннем прычын, па якім кандыдат задавальняе патрабаванням вакансіі;
  2. падрабязнае рэзюмэ.

Заяўкі неабходна дасылаць да 5 кастрычніка 2011 года на электронны адрас: [email protected]

Видео