BE RU EN
rss facebook twitter

Абвешчаны конкурс на пасаду каардынатара праекта "Дом узаемаразумення" ў Беларусі

26.09.2011
Абвешчаны конкурс на пасаду каардынатара праекта "Дом узаемаразумення" ў Беларусі

Ініцыятыва "Дом узаемаразумення" (Clearing House) - частка праекта Belarus-EU Task Force Офіса за дэмакратычную Беларусь (Брусэль), распрацаваная ў партнёрстве з Міжнародным кансорцыумам "ЕЎРАБЕЛАРУСЬ", Forum Syd (Швецыя) і PACT і падтрыманая Еўрапейскай камісіяй. Ініцыятыва накіравана на ўмацаванне патэнцыялу беларускіх НДА, паглыбленне іх супрацоўніцтва з ЕС і яго дзяржавамі-сябрамі, а таксама на паляпшэнне каардынацыі паміж беларускімі арганізацыямі грамадзянскай супольнасці, Еўрасаюзам, еўрапейскімі донарамі і міжнароднымі імплементарамі.

Асноўныя абавязкі

Пад кіраўніцтвам мэнеджэра праекта ў Бруселі, каардынатар у Беларусі будзе адказваць за рэалізацыю праекта "Дом узаемаразумення" на мясцовым узроўні.

Каардынатар ў Мінску будзе:

  • каардынаваць пасяджэнні пастаяннай Працоўнай групы ў Беларусі і падтрымліваць сувязь з удзельнікамі праекта;
  • кіраваць арганізацыяй усіх мерапрыемстваў у Беларусі (сустрэчаў Працоўнай групы і трэнінгаў);
  • падрыхтоўваць, у кансультацыі з усімі партнёрамі, дэлегацыі з Беларусі да ўдзелу ў каардынацыйных сустрэчах у Бруселі;
  • рыхтаваць інфармацыйныя нататкі па выніках сустрэч Працоўнай групы ў Беларусі і распаўсюджваць іх сярод партнёраў;
  • каардынаваць стварэнне і абнаўляць базу дадзеных беларускіх НДА і распаўсюджваць інфармацыю пра яе праз вэб-сайты арганізацый-партнёраў.

Неабходная кваліфікацыя і досвед:

  • навыкі планавання, маніторынга і ацэнкі;
  • больш за тры гады досведу працы ў галіне кіравання праектамі НДА (у тым ліку праектамі, што ажыццяўляюцца з падтрымкай Еўрапейскай камісіі);
  • добрыя веды пра грамадзянскую супольнасць  Беларусі;
  • разуменне сітуацыі ў Беларусі і кантэксту еўрапейска-беларускіх адносін;
  • добрыя аналітычныя і камунікатыўныя навыкі;
  • добрыя навыкі міжасабовых зносін і досвед кіравання камандай;
  • базавая фінансавая граматнасць;
  • добрае валоданне ангельскай і беларускай мовамі.

Працэдура заяўкі

Заяўка павінна ўключаць:

  1. Суправаджальны ліст з ясным выкладаннем матывацыі і прычын, па якіх кандыдат задавальняе патрабаванням вакансіі.
  2. Падрабязнае рэзюмэ.

Заяўкі трэба дасылаць да 5 кастрычніка 2011 года на электронны адрас: [email protected]

Видео