BE RU EN
rss facebook twitter

Павышэнне канкурэнтаздольнасці малых і сярэдніх прадпрыемстваў у краінах УП, праект East Invest

22.09.2011
Павышэнне канкурэнтаздольнасці малых і сярэдніх прадпрыемстваў у краінах УП, праект East Invest

Праект Еўразвязу East Invest (“Інвеставанне на Усход”, з агульнай сумай фінансавання ў ? 7.000.000 на 2010-2013 гады), які базуецца на еўрапейскіх і міжнародных заканадаўчых нормах, прапануе малым і сярэднім прадпрыемствам (МСП) з шасці краін Усходняга партнёрства палепшыць свае веды і магчымасці і арганізуе навучальныя семінары з верасня па лістапад. Працэс адбору кандыдатаў ужо пачаўся, а адабраным МСП будзе прапанаваная комплексная праграма навучання, індывідуальныя трэнінгі і магчымасць выстаўлення сваіх тавараў на еўрапейскіх ярмарках. 

Навучальныя семінары прызначаныя для забеспячэння доступу краін-чальцаў УП да міжнародных рынкаў і забеспячэння іх устойлівасці, улічваючы амаль поўную адсутнасць магчымасці прадпрыемстваў рэгіёна вывучэння замежнага рынка альбо прыцягнення замежнага фінансавання.
 
У кожнай з шасці краін УП будуць арганізаваныя 4 семінары пачатковага і прасунутага ўзроўняў: два семінары з упорам на еўрапейскае і два - на міжнароднае заканадаўства. Семінар пачатковага ўзроўню прызначаны для МСП, якія маюць абмежаваныя веды пра стандарты Еўразвязу і міжнародныя нормы, у той час як прасунуты ўзровень прызначаны для МСП з больш высокай ступенню ведаў для пашырэння сваёй сеткі кантактаў з еўрапейскімі кампаніямі.
 
Навучальныя семінары з упорам на еўрапейскаезаканадаўства будуць ажыццяўляцца ў адпаведнасці з прыярытэтнымі сектарамі рынка для шасці краін УП, пачынаючы ад тэхнічных стандартаў і нормаў па свабоднаму перамяшчэнню тавараў і паслуг, канкурэнтнай палітыкі, мытным праве і праве інтэлектуальнай уласнасці. Прасунутыя семінары будуць уключаць навучальны курс па еўрапейскім аудыце, які дазволіць МСП ацаніць свой узровень адпаведнасці еўрапейскім стандартам і заканадаўству.
 
Што датычыцца семінараў па міжнароднаму заканадаўству, то яны будуць ахопліваць, у прыватнасці, маркетынгавыя стратэгіі, стандарты якасці, доступ да фінансавання і кіраўніцкія навыкі, а таксама інфармацыю аб тэндэнцыях рынка і аналіз перспектыў для сумесных прадпрыемстваў. 

 

Паводле ENPI Info Centre

Видео