BE RU EN
rss facebook twitter

Gazeta Wyborcza: Параза Усходняга партнёрства на EURONEST

21.09.2011
Gazeta Wyborcza: Параза Усходняга партнёрства на EURONEST

Першая сесія Парламенцкай асамблеі EURONEST, якая аб'ядноўвае чальцаў Еўрапарламента і парламентарыяў з краін Усходняга партнёрства, скончылася няўдачай: грузіны і азербайджанцы пасварыліся з армянамі, а рэзалюцыю па сітуацыі ў Беларусі так і не ўдалося прыняць. 

У траўні гэтага года, калі урэшце былі пераадоленыя асноўныя цяжкасці і Асамблея EURONEST была створаная, першае рабочае паседжанне ў Страсбургу 14-15 верасня скончылася вялікім расчараваннем: чальцы EURONEST не здолелі прыйсці да згоды па двух запланаваных дакументах, а сустрэча завяршылася без канкрэтных вынікаў.

Камітэт падрыхтаваў праект рэзалюцыі, які змяшчаў рэкамендацыі для Саміту Усходняга партнёрства, і дэкларацыю па Беларусі. Абодва дакументы павінны былі быць прынятыя на пленарным паседжанні; папраўкі па першым з іх ужо былі прынятыя, таксама было адзначана, што гэта будзе толькі фармальным зацверджаннем падрыхтаваных загаддзя тэкстаў.

Азербайджанцы і грузіны, армяне: кожны гне сваю лінію

На пленарнай дыскусіі па рэзалюцыі пераважалі славесныя бойкі: грузіны і азербайджанцы патрабавалі падкрэсліць важнасць прынцыпу тэрытарыяльнай цэласнасці і непарушнасці іх тэрытарыяльных межаў, армяне ж звярталі ўвагу на неабходнасць узгадаць прынцып права народаў на самавызначэнне. У канчатковым рахунку, армянская дэлегацыя прыстрашыла накласці вета на рэзалюцыю цалкам, сцвярджаючы, што яна пагражае іх нацыянальным інтарэсам і нацыянальнай бяспецы. Падобныя ж заявы паступілі з боку грузінаў і азербайджанцаў.

Для больш працяглых дыскусій для пошуку кампраміснага рашэння не было часу. Большасць чальцаў парламента пакінулі паседжанне ў сувязі з галасаваннем, і прадугледжаную другую частку паседжання ў другой палове дня было вырашана не праводзіць, паколькі большасць удзельнікаў Парламенцкай асамблеі запланавала пакінуць Страсбург пасля абеду.

Апазіцыя беларускаму боку

Па заяве па Беларусі выпраўленняў не было, таму яе прыняцце, здавалася, было простай фармальнасцю. Тым не менш, адзін з аўтараў тэксту, які прадстаўляў парламент Малдовы (Думітру Дзякаў), прапанаваў адкласці галасаванне, сцвярджаючы, што дэлегацыя Беларусі не можа прыехаць на сустрэчу Асамблеі EURONEST. Ён падтрымаў прадстаўнікоў Азербайджана і Украіны, якія сцвярджалі, што EURONEST не абавязаная прымаць дэкларацыі па краінах-удзельніках, прадстаўнікі якіх не прымаюць удзелу ў абмеркаваннях. Марнымі былі аргументы Яцэка Сарыюш-Вольскага, які падкрэсліваў, што дадзеная дэкларацыя была ўзгодненая з беларускай апазіцыяй. І хоць падчас галасавання прадстаўнікоў партнёрскіх краін паўсталі некаторыя рознагалоссі, большасць прагаласавала супраць прыняцця дакумента.

Эфектная параза

Частка віны за паразу EURONEST ляжыць на заангажаваных еўрадэпутатах, якія дапусцілі да ператварэння мірных дэбатаў у "разборкі" наконт норм міжнароднага права. Другая ж частка Асамблеі, якая аказалася ключавой, прайшла ў адсутнасць большасці прадстаўнікоў Еўрапарламенту. Але вырашальным фактарам стала стаўленне прадстаўнікоў краін-партнёраў, якія не змаглі - ці не захацелі? -  падняцца над асабістымі спрэчкамі дзеля агульнага  поспеху EURONEST. Стала зразумела, што ўдзел у працы Парламенцкай асамблеі ёсць простым сродкам вырашэння ўласных патрэбаў і бед краін-удзельнікаў, а не спосабам аказаць рэальны ўплыў на развіццё Усходняга партнёрства.

Уразлівы правал EURONEST адбыўся ў самы непрыдатны для гэтага момант: актуальныя пытанні "арабскай вясны" перамясцілі краіны Усходняга партнёрства на другі план, і прадстаўнікі краін-партнёраў, якія зараз не ў стане дамовіцца, толькі пацвярджаюць сумневы скептыкаў, якія сцвярджаюць, што яшчэ занадта рана для якаснага скачка ў адносінах паміж ЕЗ і Усходам.

Сапраўды, як дапамагчы тым, хто не можа (ці не хоча) дапамагчы сабе сам?

І хоць такі пачатак не абяцае нічога добрага, яшчэ занадта рана спісваць Асамблею EURONEST у запас. У доўгатэрміновай перспектыве Парламенцкая асамблея можа стаць важным форумам для дэмакратызацыі і інтэграцыі краін-партнёраў; служыць для падтрымання цікавасці да ўсходняга добрасуседства Еўразвязу. Можна нават сказаць, што такі фальстарт толькі паказвае, наколькі важныя адносіны паміж еўрапарламентарыямі і прадстаўнікамі краін-партнёраў.

Цяжкасці падчас Еўранэсту таксама вымушаюць зрабіць высновы аб Усходнім партнёрстве.

Па-першае, відавочна, што заахвочвацт краіны-партнёры развіваць шматбаковае супрацоўніцтва і далей паглыбляць двухбаковае супрацоўніцтва з асобнымі чальцамі УП будзе вельмі складана, асабліва з краінамі Каўказа.

Па-другое, цалкам ясна дваістае стаўленне палітычных элітаў краін-партнёраў да ўсяго праекта: яго ўдзельнікі разлічваюць на фінансавую дапамогу і спрашчэнне візавага рэжыму для сябе, але значна менш схільныя да інстытуцыянальных рэформ у бок большай дэмакратызацыі ў адказ. Пра гэта сведчыць нежаданне падпісваць дэкларацыю супраць рэжыму Лукашэнкі. У гэтым кантэксце асабліва важнымі падаюцца аспект Усходняга партнёрства па заахвочванню грамадзянскай супольнасці і выхавання моладзі. Толькі новае пакаленне партнёрскіх краін можа вызваліцца ад традыцыі паказной дэмакратыі і спыніць шавіністычна-нацыяналісцкія спрэчкі. 

 

Паводле: Мельхіёр Шчэпанік, Gazeta Wyborcza

Видео