BE RU EN
rss facebook twitter

Завершаны прыём заявак на Міжнародную PhD праграму для Беларусі

19.09.2011
Завершаны прыём заявак на Міжнародную PhD праграму для Беларусі

15 верасня 2011 года завяршыўся прыём заявак на Міжнародную PhD праграму для Беларусі.

Праграма рэалізуецца Беларускім акадэмічным і экспертным Кансорцыумам (БАЭК) у межах праграмы "Лятучага ўніверсітэта".

Заснавальнікамі БАЭК з'яўляюцца:

Каардынатарам Міжнароднай PhD праграмы для Беларусі з’яўляецца Інстытут палітычных даследаванняў "Палітычная сфера".

 

 

Конкурс выклікаў значную цікавасць. У выніку, на 5 месцаў было пададзена 35 заявак. У дадзены момант дасланыя матэрыялы знаходзяцца на стадыі разгляду Савета праграмы і экспертаў.

Вынікі конкурсу будуць вядомы да канца кастрычніка 2011 года.

Міжнародная PhD праграма для Беларусі накіравана на вырашэнне надзённых праблем беларускай акадэмічнай і экспертнай супольнасці.

Працэдура абароны дысертацый у Беларусі становіцца ўсё больш бюракратызаванай і закрытай. Такая сітуацыя не дае магчымасці атрымаць навуковую ступень многім даследчыкам, якія па нейкіхпрычынах не маюць неабходных сувязяў - уплывовых кіраўнікоў, нефармальныя кантакты і г.д.

Акрамя гэтага, дастаткова шырокая група спецыялістаў не могуць атрымаць навуковую ступень з-за сваёй палітычнай ангажаванасці, грамадскай актыўнасці альбо з-за тэмы дысертацыі, калі яна з’яўляецца чуллівай з палітычнага пункту гледжання. Адсутнасць ступені часта прыводзіць да выхаду спецыялістаў поўнасцю ці часткова з акадэмічнага і даследчага поля, што негатыўна ўплывае на развіццё самой супольнасці.

Міжнародная PhD праграма прапануе механізм паступовага вырашэння пазначаных праблем. 

 

Паводле "Палітычнай сферы"

Видео