BE RU EN
rss facebook twitter

Азнаямленчая паездка для юрыстаў у Літву "Абмен прававой практыкай на карысць беларускага народа"

13.09.2011
Азнаямленчая паездка для юрыстаў у Літву "Абмен прававой практыкай на карысць беларускага народа"

АЗНАЯМЛЕНЧАЯ ПАЕЗДКА ДЛЯ БЕЛАРУСКIХ ЮРЫСТАЎ У ЛIТОЎСКУЮ РЭСПУБЛIКУ "АБМЕН ПРАВАВОЙ ПРАКТЫКАЙ НА КАРЫСЦЬ БЕЛАРУСКАГА НАРОДА"

Фундацыя імя Конрада Адэнаўэра (KAS) і Інстытут развіцця ды навучання EDUCATIO абвяшчаюць набор на ўдзел у азнаямленчай паездцы для беларускіх юрыстаў у Літву. 

Мэта праекту

Сабраць групу беларускіх адвакатаў, праваабаронцаў і людзей, якія займаюцца юрыдычнымі пытаннямі ў партыях / грамадскіх арганізацыях, з мэтай прадстаўлення ім магчымасці азнаямлення з функцыянаваннем прававой сістэмы Літвы і іншых краін Еўропы, а таксама паспрыяць як мага хутчэйшаму перайманню пазітыўнага досведу і прававой традыцыі беларускім грамадствам.

Мэтавая група

Практыкуючыя адвакаты і юрысты-выкладчыкі; пракуроры; адвакаты, якія страцілі ліцэнзіі праз рэпрэсіі; праваабаронцы і людзі, якія шчыльна працуюць з юрыдычнымі справамі ў партыях / грамадскіх аб’яднаннях.

Патрабаванні

  • Узрост не меней за 21 год;
  • Досвед у галіне права;
  • Праца, звязаная з юрыдычнымі пытаннямі;
  • Моцнае жаданне павысіць уласную кваліыікацыю;
  • Універсітэцкі дыплом (або прынамсі два паспяхова скончаныя курсы ў ВНУ да пачатку ўдзелу ў праекце).

Тэрмін падачы заявак:  26 верасня (панядзелак) 2011 г.

Падрабязнасцi у даданым файле: Запрашэнне да ўдзелу
Видео