BE RU EN
rss facebook twitter

Уладзімір Мацкевіч: "Найгорш будзе ўвосень" (Відэа)

20.06.2011
Уладзімір Мацкевіч: "Найгорш будзе ўвосень" (Відэа)

“За сямнаццаць гадоў я не памятаю станоўчых момантаў, а за гэтыя паўгода і ўвогуле нічога станоўчага не было. У краіне фактычнае надзвычайнае становішча”, - мяркуе філосаф Уладзімір Мацкевіч.

 

Паводле яго, галоўная прычына цяперашняй сітуацыі ў краіне - “бязглуздая, нямэтанакіраваная дзяржаўная і эканамічная палітыка рэжыму”. Крызіс закранае прыватнае жыццё кожнага чалавека, таму нельга “не звяртаць увагі на тыя глупствы, якія вырабляла ўлада”, - лічыць Мацкевіч.

Адсюль і сацыяльныя пратэсты. “Пачалося з таго, што падае ўзровень жыцця, але ж падзенне гэтага ўзроўню закранае якасць і лад жыцця. І сацыяльныя пратэсты, выбухі насельніцтва - яны пачынаюцца не тады, калі зніжаецца ўзровень жыцця. Зніжэнне ўзроўню, нават досыць вялікае, можна перажыць, калі гэта не закранае ладу і якасці жыцця - не закранае тых, ужо неабходных, частак прыватнага жыцця кожнага чалавека. Гэта і спажыванне нейкіх тавараў, гэта і адукацыя, і ахова здароўя, і гэта, як ні дзіўна, адпачынак. І цяпер людзі вымушаныя выбіраць, ад чаго адмаўляцца. Гэта не скарачэнне проста спажывецкіх патрэбаў - гэта змена ладу жыцця”.

Уладзімір Мацкевіч мяркуе, што самая цяжкая пара нас чакае на пачатку восені. “Калі людзі выйдуць з адпачынку на заводы, якія не запрацуюць, яны будуць патрабаваць адказу: чаму? Калі студэнты прыйдуць, і ад іх запатрабуюць платы за навучанне, а ні іхныя бацькі, ні яны самі не здольныя будуць плаціць... Гэтыя працэсы – яны хоць і хутка адбываюцца ў гэтыя паўгода, але ж яны павольныя, яны размеркаваныя паводле месяцаў, і самы цяжкі час, напэўна, нас чакае ў верасні ды кастрычніку”, - кажа філосаф. 

 

 

Белсат

Видео