BE RU EN
rss facebook twitter

EUobserver: Прыватнаму банкіру Лукашэнкі будзе забаронены ўезд ў Еўразвяз?

19.06.2011
EUobserver: Прыватнаму банкіру Лукашэнкі будзе забаронены ўезд ў Еўразвяз?

Верагодна, беларускаму магнату Уладзіміру Пефтыеву, пра якога кажуць, што ён - прыватны банкір Аляксандра Лукашэнкі, будзе забаронена весці бізнэс у Еўразвязе, разам з яшчэ дзвюма беларускімі кампаніямі (вытворцам зброі “Белтэхэкспартам” і нацыянальным правайдэрам тэлекамунікацыяў краіны “Белтэлекамам”). Тры прадпрыемствы, разам з ігральнай кампаніяй “Спорт-Пары”, адгалінаваннем беларускай дзяржаўнай латарэі “Суперлато”, маюць цесныя сувязі з Ул. Пефтыевым, дарадцам прэзідэнта па эканамічных пытаннях.  

 

Крок па блакаванню яго бізнэсу накіраваны на тое, каб пакараць А. Лукашэнку за арышты актывістаў апазіцыі і журналістаў, не шкодзячы пры гэтым эканомікі краіны.

Афіцыйныя абавязкі Ул. Пефтыева - кіраўніцтва “Белтэхэкспартам” і “Беларускай тэніснай асацыяцыяй”. Але, па яго ж словах, ён мае акцыі ў аўстрыйскай кампаніі мабільных тэлефонаў Velcom, у банку з аўстрыйскім кіраўніцтвам “Прыор-банк” і ў “Белзнешэканомбанку”. Часопіс Forbes у 2010 годзе назваў банкіра другім па багаццю чалавекам краіны (пасля Лукашэнкі) з маёмасцю каля $ 1 мільярда.

Міжнародны валютны фонд пасля наведвання Беларусі на мінулым тыдні і просьбы Менскам крэдыту заявіў, што краіна ў "сур'ёзным крызісе" з-за дэфіцыту бюджэту, але пры гэтым многія з ЕЗ і Еўрапарламента казалі, што для гэтага Лукашэнку варта толькі вызваліць палітвязняў.

Аднак цяперашні старшыня ЕЗ Янаш Мартыной, міністр замежных справаў Венгрыі заявіў, што "МВФ звычайна не ставіць палітычных умоваў і не ўмешваецца ў прыняцці падобных рашэнняў".

Прапанаваныя да Ул. Пефтыева санкцыі не падабаюцца Італіі і Латвіі, якія маюць дзелавыя сувязі ў Беларусі. Але ў панядзелак, 21 чэрвеня, падчас сустрэчы ў Люксембурзе міністры замежных справаў ЕЗ будуць імкнуцца пераадолець гэтыя супярэчнасці. У т.ым ліку, яны паспрабуюць апублікаваць камюніке з заклікам да Менску вызваліць польскага рэпарцёра Анджэя Пачобута з паведамленнем пра тое, што Беларусі не варта спадзявацца на новыя крэдыты Еўрапейскага банка развіцця і рэканструкцыі і што буйныя беларускія кампаніі (напрыклад, нафтавыя і калійныя магнаты “Белнафтахім” і “Беларуськалій”) могуць стаць наступнымі ў спісе заблакаваных.

 

Паводле EUobserver

Видео