BE RU EN
rss facebook twitter

New York Times: Азербайджан і Арменія сустрэліся, каб пакласці канец зямельным спрэчкам

15.06.2011
New York Times: Азербайджан і Арменія сустрэліся, каб пакласці канец зямельным спрэчкам

Міністры замежных справаў Азербайджана, Арменіі і Расеі сустрэліся ў закрытым рэжыме ў Маскве ў суботу 11 чэрвеня для прасоўвання канфліктнай сітуацыі са спрэчнай тэрыторыяй Нагорнага Карабаха.  

Спецыяліст па пытаннях Каўказу з Фонду Карнэгі ў Вашынгтоне Томас дэ Ваал кажа, што на цяперашні момант нагорна-карабахскія жарсці дасягнулі такога накалу, што лідэры абедзвюх краінаў ужо баяцца саступіць. Але найлепшая магчымасць знайсці выйсце з тупіка, у якім знаходзіцца тэрыторыя армянскага анклава, што мкнецца стаць незалежным ад Азербайджана з канца савецкай эпохі, - гэта паседжанне прэзідэнцкага ўзроўню, якое мае адбыцца 25 чэрвеня ў Казані.

У пятніцу галоўны памочнік прэзідэнта Азербайджана сказаў, што на перамовы ў Казані краіна ўскладае "вялікія надзеі", а міністр замежных справаў Арменіі ў чацвер зрабіў заяву, што "дасягненне жаданага прагрэсу будзе магчыма, калі Азербайджан таксама зробіць крок наперад".

Пяць год таму Арменія і Азербайджан падпісалі пагадненне, у якім выкладзеныя базавыя прынцыпы перамоваў.

У шасцігадовай вайне за тэрыторыю былі забітыя дзесяткі тысяч людзей, і больш за мільён чалавек - большасць з іх азербайджанцы - сталі бежанцамі. Вайна скончылася падпісаннем дамовы аб спыненні агню ў 1994 годзе. Пагадненне дазволіла б тысячам азербайджанцаў, вывезеных з зямель, вярнуцца дадому. Арменія кажа, што гэта былі вымушаныя меры па кантролю шырокай памежнай зоны для абароны этнічных армян у анклаве, але краіна гатовая адмовіцца ад гэтых мераў у абмен на належныя гарантыі.

Прэзідэнт Арменіі павінен пераканаць свой народ, што этнічныя армяне, якія будуць жывуць на спрэчных тэрыторыях, будуць там жыць у бяспецы, а прэзідэнт Азербайджана - даказаць, што хаця дадзенае пагадненне дае Нагорнаму-Карабаху часовы статус самакіравання, ён не будзе прэтэндаваць на тэрытарыяльную цэласнасць тэрыторыі.

Аднак Азербайджан, які валодае велізарнымі запасамі нафты, нядаўна павялічыў ваенныя выдаткі больш чым на $ 3 млрд./ год і папярэдзіў, што пойдзе на новы канфлікт, калі на перамовах не атрымаецца дасягнуць кампрамісу.

Рычард Гірагасян, дырэктар Цэнтра рэгіянальных даследаванняў у Ерэване, сумняваецца, што сустрэча ў Казані дазволіць дасягнуць прарыву. Першапачаткова, бакам павіннен быў быць прадстаўлены на подпіс аднастаронкавы дакумент, у якім краіны павінныя былі адмовіцца ад прымянення сілы. Але пазней гэтая мэта была заменена на больш амбіцыёзную - адабрэнне базавых прынцыпаў - што само па сабе амаль нерэальна: "Абодва бакі занадта далёкія ад разумення адзін аднога, і ў іх адсутнічае палітычная воля"

 

Паводле New York Times

Видео