BE RU EN
rss facebook twitter

Нямецкая дэпутатка заявіла пра сваё шэфства над Паўлам Вінаградавым

20.06.2011
Нямецкая дэпутатка заявіла пра сваё шэфства над Паўлам Вінаградавым

Дэпутатка Бундэстагу Марына Шустэр заявіла пра сваю ўсебаковую падтрымку беларускаму палітзьняволенаму 23-гадоваму Паўлу Вінаградаву

Ён асуджаны на 4 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму за ўдзел у падзеях 19 сьнежня.

Нямецкая вольная дэмакратка, каардынатарка парлямэцкай фракцыі ў пытаньнях правоў чалавека і гуманітарнай дапамогі Марына Шустэр такім чынам далучылася да кампаніі "Шэфства над палітвязьнямі". Кампанія ініцыяваная некалькі месяцаў таму праваабарончай арганізацыяй Libereco — Partnership for Human Rights са штаб-кватэрай у Боне. Яе мэта - каб кожны палітзьняволены ў Беларусі і яго сям’я атрымалі маральную ды палітычную падтрымку з боку нямецкіх парлямэнтароў. Сутнасьць такога падыходу ў тым, каб сачыць за праблемамі "падшэфнага" палітвязьня, падтрымліваць, у тым ліку і матэрыяльна, ягоную сям'ю, распаўсюджваць інфармацыю пра палітзьняволеных у Беларусі з мэтай іх вызваленьня.

Раней пра сваё шэфства над палітвязьнямі Мікітам Ліхавідам, Паўлам Севярынцам, Зьмітром Дашкевічам, Аляксандрам Атрошчанкавым, Міколам Статкевічам, Андрэем Саньнікавым, Зьмітром Бандарэнкам заявілі сябра Бундэстагу і ПАРЭ Мануэль Cарацін, сябра Эўрапарлямэнту Міхаэль Галер, нямецкія дэпутаты Крыстофэр Штрэсэр, Франц Цёнэс, Марылюіза Бэк, польскі эўрадэпутат Марэк Мігальскі.


Марына Шустэр аргумэнтавала сваё рашэньне так:

"Як экспэрт па правах чалавека, я выступаю за адмену ўсіх палітычна матываваных рашэньняў і спыненьне рэпрэсій у дачыненьні да дысыдэнтаў і незалежных СМІ. Павал Вінаградаў і ўсе іншыя палітычныя зьняволеныя павінны быць вызваленыя і рэабілітаваныя, паколькі ўвесь народ Беларусі мае права жыць ва ўмовах свабоды і годнасьці. Я падтрымліваю намаганьні за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі, а таму стаю на баку Паўла Вінаградава і яго паплечнікаў".

 

Радыё Свабода

Видео