BE RU EN
rss facebook twitter

“Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка”: прыём заявак на ўдзел

14.06.2011
“Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка”: прыём заявак на ўдзел

Belarus Watch, Еўрапейскі гуманітарны універсітэт (ЕГУ) і Беларускі Дом правоў чалавека ў выгнанні ў Вільні (ДПЧ) абвяшчаюць прыём заявак на ўдзел у праекце “Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка” (“Election Observation: Theory and Practice”, EOTP) ў 2011 годзе.

Абраныя ўдзельнікі пройдуць тыднёвы інтэнсіўны навучальны курс ў Вільні, распрацаваны выбітнымі нарвежскімі палітолагамі, якія маюць досвед назірання ў шматлікіх міжнародных місіях. Па паспяховым сканчэнні курса удзельнікі атрымаюць сертіфікат Belarus Watch, а таксама адмысловы сертыфікат ЕГУ. Акрамя курса яны таксама возьмуць удзел у міжнароднай місіі па назіранні за выбарамі ў адной з еўрапейскіх краін ў 2011 годзе, падчас якой удзельнікі атрымаюць практычны досвед у якасці акрэдытаваных кароткатэрміновых міжнародных назіральнікаў. Мэтанакіраваныя і актыўныя ўдзельнікі будуць запрошаныя на яшчэ, прынамсі, адну місію па назіранні.

Курс пройдзе ў верасні ці кастрычніку. Паколькі місія адбудзецца адразу пасля курса, дакладныя даты вы даведаецеся пасля таго, як будуць абраны даты выбараў у краіне, дзе будзе праходзіць місія. Мы праінфармуем вас, як толькі гэта будзе магчыма.

Патэнцыйныя кандыдаты павінны:

  • быць ад 18 да 35 год узросту (абавязкова);
  • запоўніць он-лайн заяву (абавязкова);
  • даслаць рэкамендацыю ад дзейных няўрадавых арганізацыяў, грамадскіх ініцыятываў ці праектаў, якія карыстаюцца павагай, палітычных партый. Калі ласка, звярніце ўвагу: рэкамендацыя мусіць быць даслана асобна, непасрэдна на адрас праекта [email protected]  асобай, якая Вас рэкамендуе (абавязкова);
  • прадэманстраваць моцную грамадскую пазіцыю, быць актыўнымі (абавязкова);
  • быць сябрам няўрадавай арганізаці ці палітычнай партыі альбо ўдзельнікам грамадскай ініцыятывы (абавязкова);
  • мець магчымасць удзельнічаць у навучанні і непасрэдным назіранні ўвесь перыяд (абавязкова);
  • размаўляць па-англійску і разумець англійскую мову (неабавязкова).

Папярэдні досвед у назіранні за выбарамі, міжнароднымі ці мясцовымі, вітаецца, але не з’яўляецца абавязковым.

Заявы прымаюцца да 26 чэрвеня 2011 г. Заявы дасланыя пасля 23:59, 26 чэрвеня разглядацца не будуць. Он-лайн заяву можна запоўніць на http://eotp.info/application.

Усім кандыдатам будзе паведамлена аб выніках да 9 ліпеня 2011 г. Абраныя кандыдаты будуць запрошаныя на сумоўе (па тэлефоне ці праз skype).

Крытэры адбору:

  1. Якасць матывацыі і вынікі сумоўя;
  2. Высокі ўзровень грамадскай актыўнасці і цікаўнасць да назірання за выбарамі ў Беларусі;
  3. Рэкамендацыя ад аўтарытэтных і прызнаных НДА, праваабаронцаў, грамадскіх актывістаў альбо палітыкаў ці палітычнай партыі.
Видео