BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Польшча абмяркоўвае Беларусь з Францыяй і Нямеччынай

07.02.2011
Польшча абмяркоўвае Беларусь з Францыяй і Нямеччынай

У Варшаве прэзыдэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі сустракаецца з канцлеркай Нямеччыны Ангелай Мэркель і прэзыдэнтам Францыі Нікаля Сарказі.

Сустрэча праходзіць у рамках "Вэймарскага трохвугольніку" – форуму трох краін, першапачаткова створаным у 1991 годзе для дапамогі Польшчы ў пост-камуністычнай трансфармацыі. Сустрэча праходзіць на подступах польскага старшынёўства ў ЭЗ.

На парадку дня сустрэчы – разьвіцьцё Агульнай палітыкі замежных дачыненьняў і бясьпекі Эўразьвязу, адносіны ЭЗ з Расеяй, Беларусьсю і Ўкраінай, а таксама разьвіцьцё падзеяў на Блізкім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы.

Польшча пераймае старшынёўства ў ЭЗ ад Вугоршчыны 1 ліпеня сёлета.

 

Радыё Свабода

Видео