BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Грамадзянскі ўдзел: адстойванне і прасоўванне інтарэсаў грамадскасці

16.05.2008
Грамадзянскі ўдзел: адстойванне і прасоўванне інтарэсаў грамадскасці

Бюро АБСЕ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) і Еўрапейская Камісія запрашаюць вас узяць удзел у праекце, скіраваным на павышэнне патэнцыялу беларускай грамадзянскай супольнасці. У межах праекту вы зможаце ўзяць удзел у некалькіх трэнінгах па адстойванні і прасоўванні інтарэсаў грамадскасці, даведацца пра досвед арганізацыі грамадскіх кампаній у суседніх краінах, распрацаваць і рэалізаваць свае праекты, скіраваныя на адстойванне і прасоўванне інтарэсаў грамадскасці, падзяліцца досведам рэалізацыі гэтых праектаў са сваімі калегамі з іншых гарадоў і мястэчак краіны..

Першае мерапрыемства ў межах праекта - трэнінг “Грамадзянскі ўдзел: адстойванне і прасоўванне інтарэсаў грамадскасці”, адбудзецца 13-18 ліпеня 2008 г. у Польшчы. Удзельнікі трэнінга атрымаюць веды пра тое, што такое грамадзянскі ўдзел, кампаніі па адстойванні і прасоўванні інтарэсаў грамадскасці, з якіх этапаў складаюцца гэтыя кампаніі, як прааналізаваць і стымуляваць да актыўнай дзейнасці тыя альбо іншыя групы грамадскасці, навучацца планаваць кампаніі па адстойванні і прасоўванні інтарэсаў грамадскасці і г.д.

Да ўдзелу ў трэнінгу запрашаюцца актывісты грамадскіх арганізацый і ініцыятыў, настаўнікі, выкладнікі, студэнты, якія працуюць з рознымі мэтавымі групамі (людзі з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, студэнты, сталыя асобы, ахвяры гвалту і г.д.) і іншыя грамадзяне, якія жадаюць больш актыўна ўдзельнічаць у грамадскім жыцці краіны.

Арганізатары забяспечваюць харчаванне, пражыванне, кампенсуюць выдаткі, звязаныя з атрыманнем візы і праездам удзельнікаў трэнінга.

Колькасць месцаў для ўдзелу ў трэнінгу абмежаваная. У сувязі з гэтым удзельнікі будуць адбірацца на конкурснай аснове паводле пададзеных анкетаў-заявак ( гл. дадатак). Вітаецца ўдзел некалькіх прадстаўнікоў з адной мясцовасці.

Анкету-заяўку неабходна даслаць на адрас электроннай пошты: [email protected] да 18.00 5 чэрвеня 2008 года. Пра вынікі конкурсу будзе аб’яўлена да 10 чэрвеня 2008 г.

Дадатковую інфармацыю аб праекце і першым трэнінгу можна атрымаць па адрасе электроннай пошты: [email protected]

 

 

 

                            дадатак

Анкета-заяўка

на ўдзел у трэнінгу

«Грамадзянскі ўдзел: адстойванне і прасоўванне інтарэсаў грамадскасці»

13-18 ліпеня 2008 года 

Прозвішча, імя, імя па бацьку ______________________________ _______________ 

Дата нараджэння____________________ ______________________________ _______ 

Месца працы (школа, грамадскае аб'яднанне)___________________ _____________

______________________________ ______________________________ ___________ 

Пасада ______________________________ ______________________________ ____ 

Кантактны адрас ______________________________ _________________________

______________________________ ______________________________ ___________

______________________________ ______________________________ ___________ 

Тэлефон, факс (        )_____________________________ _______________________ 

Адрас электроннай пошты ______________________________ __________________ 

Чаму Вы вырашылі ўзяць удзел у гэтым праекце? 
 

Калі ласка, распавядзіце пра свой досвед дзейнасці па адстойванні і прасоўванні інтарэсаў грамадскасці 

Інтарэсы якіх групаў грамадскасці Вы хацелі б адстойваць/прасоўваць у час удзелу ў праекце? Якім чынам? 
 

Ці ўдзельнічалі Вы калі-небудзь у падобных трэнінгах/праектах? Калі так – то ў якіх і калі?  
 
 

Дата          Подпіс (у электронным

                          варыянце - прозвішча)

Дзякуй!

Видео