BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

А. Мілінкевіч: Улада павінна распачаць унутраны дыялог

06.02.2011
А. Мілінкевіч: Улада павінна распачаць унутраны дыялог

Мы дасягнем свайго выніку, калі палітыка ў адносінах да беларускіх уладаў і грамадзянскай супольнасці будзе паслядоўнай заявіў лідар Руху "За свабоду" Аляксандр Мілінкевіч выступаючы на міжнароднай донарскай канферэнцыі "Салідарнасць з Беларуссю".

 

Былы кандыдат у прэзідэнты 2006 года заклікаў ужо сёння пры распрацоўцы дарожнай карты адносінаў з Беларуссю ўлічыць думку дэмакратычнай апазіцыі:

– Вельмі важна, каб адным з пунктаў у гэтай дарожнай карце было патрабаванне ад улады, каб яна распачала ўнутраны дыялог. Без палітычных зменаў, без зменаў сістэмы правядзення выбараў мы не зможам паступова зрабіць усё, каб апазіцыя пачала з’яўляцца ва ўладзе. Гэта вельмі важна – павінна быць жорсткае патрабаванне такога дыялога.

У выступе Аляксандр Мілінкевіч зазначыў, што дапамагчы Беларусі могуць не толькі традыцыйныя партнёры, вялікія краіны ды суседзі, але і невялікія ды далёкія. У часе канферэнцыі кожная з запрошаных афіцыйных дэлегацый прапаноўваюць спосабы і кірункі дапамогі беларускай грамадзянскай супольнасці.

 

Зміцер Косцін, Радыё Рацыя

Видео