BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Візавыя бар'еры: чаго чакае грамадства Беларусі?

05.12.2010
Візавыя бар'еры: чаго чакае грамадства Беларусі?

Украіна паволі, але паслядоўна прасоўваецца ў бок бязвізавага рэжыму з Еўразвязам. Літва гатовая аказаць Кіеву падтрымку ў выкананні адпаведнага плану дзеянняў, заявіў міністр замежных спраў Аўдронюс Ажубаліс. Што перашкаджае беларускім уладам гэтаксама актыўна, як украінцам, дамагацца бязвізавага руху для сваіх грамадзян? 

Беларусь - краіна для еўрапейцаў нашмат больш "бяспечная", чым Украіна, бо меншая па эміграцыйным патэнцыяле. Таму істотных пагроз Еўропе ў плане эканомікі або міграцыі беларусы не нясуць. Гэтыя аргументы лёгка было б падаць на стале перамоваў з Бруселем. Што перашкаджае?

Бачачы, як улады Еўрапейскага Звязу ідуць на не надта папулярны крок і ўступаюць у перамовы з украінскім кіраўніцтвам аб бязвізавым рэжыме, робіцца відавочна, што Беларусі ісці па тым жа шляху перашкадае толькі недахоп жадання. Перашкаджае ў першую чаргу жаданне ўладаў кантраляваць. Як сцвярджаюць неафіцыйныя крыніцы, найболей "супраць" бязвізавага руху выступаюць сілавыя структуры, якім стане цяжэй націснуць на сваіх грамадзян або не ўпусціць у краіну "непажаданыя элементы", якія нібыта пагражаюць іх уладзе. Міністэрства замежных спраў таксама наўрад ці хоча губляць даходы ад гандлю візамі. Але ж пры разумнай палітыцы ад прытоку турыстаў краіна можа выйграць нашмат болей.

Пра тое, што ёсць шанцы на перамогу здаровага сэнсу, сведчыць абвешчаны пачатак перамоваў паміж Мінскам і Бруселем па Дамове аб спрашчэнні візавага рэжыму (visa-facilitation agreement). Аднак нават калі гэты этап будзе паспяхова пройдзены, істотнага пералому ў плане забеспячэння свабоды руху большасць грамадзян не адчуе  -  аб чым сведчыць досвед той самай Украіны, якая Дамову аб спрашчэнні візавага рэжыму падпісала яшчэ ў 2007 г. (больш аб эфектах падпісання дамовы гл. тут).

Калі ўлады Беларусі будуць адстойваць не свае вузкія інтарэсы, а сапраўды дбаць пра патрэбы грамадзян, Мінск павінен імкнуцца да эфектыўных перамоваў аб спрашчэнні візавага рэжыму і распрацоўкі дарожнай мапы да бязвізавага руху, што прадугледжваецца і механізмамі Усходняга партнёрства.

Пакуль жа ўлады толькі разгойдваюцца, адказнасць па прасоўванні свабоды руху на сябе павінна ўзяць грамадзянская супольнасць у Беларусі і за яе межамі. Арганізацыя Belarus Watch гатовая ўдзельнічаць у гэтых працэсах, каб Еўропа без межаў хутчэй стала рэчаіснасцю. Далучайцеся!

Арганізацыя Belarus Watch
Вільня, Літва
http://www.belaruswatch.org/by/manifjest 
+370 614 82880

Видео