BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Круглы стол “II Форум грамадзянскай супольнасці УП: на шляху да структурнага дыялогу”

23.11.2010
Круглы стол “II Форум грамадзянскай супольнасці УП: на шляху да структурнага дыялогу”


Цэнтр Еўрапейскай Трасфармацыі
сумесна з Міжнародным кансорцыюмам
"ЕўраБеларусь"
запрашае да ўдзелу ў круглым стале
"II Форум грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства:
на шляху да структурнага дыялогу"

26 лістапада 2010 г., г. Минск

 


26 лістапада ў Мінску пройдзе круглы стол "II Форум грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства: на шляху да структурнага дыялогу".

Форум грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства – гэта структурны элемент ініцыятывы Усходняга партнёрства, створаны каб садзейнічаць інтэнсіфікацыі кантактаў на ўзроўні грамадзянскай супольнасці, а таксама стымуляваць дыялог грамадзянскай супольнасці і дзяржаўных уладаў у Арменіі, Азербайджане, Беларусі, Грузіі, Украіне, Малдове.
18-19 лістапада ў Берліне прайшоў ІІ Форум грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства. У ім удзельнічала больш за 200 дэлегатаў з краін-партнёраў (Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Малдова і Украіна) і краінаў ЕЗ, назіральнікі ад грамадзянскай супольнасці Расіі і Турцыі, а таксама прадстаўнікі Еўрапейскіх інстытуцый. На працягу двух дзён удзельнікі Форума падводзілі вынікі працы грамадзянскай супольнасці ў ініцыятыве Усходняга партнёрства, абмяркоўвалі стратэгіі і падыходы да далейшага развіцця Форуму і Усходняга партнёрства.

Удзельнікі беларускай дэлегацыя прадставілі на Форуме прапановы аб стратэгічным развіцці Усходняга Партнёрства, заснаваныя на метадзе адкрытай каардынацыі, а таксама шэраг дарожных мапаў як прыклад падрыхтоўкі змястоўных рэкамендацый і стратэгій па іх рэалізацыі. Уплыў грамадзянскай супольнасці, на думку дэлегатаў Форума, можа быць пашыраны толькі ў выпадку ператварэння Форуму з разавай падзеі ў актыўную структуру, здольную да пастаяннай змястоўнай працы.

Круглы стол будзе прысвечаны прадстаўленню і ацэнцы вынікаў Берлінскага Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, а таксама планаванню перспектыўных крокаў Нацыянальнай платформы грамадзянскай супольнасці. Пасля Форума актуальным становіцца пытанне аб тым, ці магчымы структурны дыялог улады і грамадзянскай супольнасці Беларусі пры падтрымцы структур ЕЗ? У якіх формах павінен ажыццяўляцца гэты дыялог, якія ўмовы павінны выканаць ўдзельнікі для яго пачатку і паспяховага разгортвання?

Да ўдзелу ў круглым стале запрашаюцца дэлегаты Форуму грамадзянскай супольнасці ад Беларусі, эксперты ў сферы палітыкі і міжнародных адносін, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, зацікаўленыя прадстаўнікі дзяржустаноў, дзяржаўных грамадскіх аб'яднанняў і беларускіх сродкаў мас-медыя.

Пасля круглага стала пройдзе прэс-канферэнцыя дэлегатаў Форума грамадзянскай супольнасці ад Беларусі.
Колькасць месцаў абмежавана, таму для ўдзелу ў круглым стале просім Вас папярэдне заявіць аб сваёй прысутнасці не пазней 25 лістапада. У заяўцы неабходна пазначыць: імя і прозвішча ўдзельніка, назва прадстаўляемай арганізацыі, а таксама кантактную інфармацыю: e-mail і тэлефон.

Чакаем вас 26-га лістапада, у пятніцу, у 11.00, у канферэнц-зале гатэлю “Вікторыя”, па адрасе: г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 59.


Папярэдняя праграма круглага стала


Кантактная інфармацыя:

Па ўсіх пытаннях, якія вас цікавяць, просім звязвацца з каардынатарам арганізацыйнага камітэта Янінай Каралевіч-Картэль

Тэл. / факс: (017) 245-41-18; маб.: (029) 378-96-17

e-mail: [email protected]

 

Зампаваць прэс-рэлиз

Скачать пресс-релиз на русском языке

Предварительная программа круглого стола на русском языке
Видео