BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Ухвалілі "Дарожную мапу" распрацаваную беларусамі

21.11.2010
Ухвалілі "Дарожную мапу" распрацаваную беларусамі

Падчас ІІ Форума грамадзянскай супольнасці, што завершыўся ў Берліне, ухвалілі распрацаваныя беларускімі экспертамі ў галіне грамадзянскай супольнасці “Дарожныя мапы”. Цяпер яны будуць распаўсюджвацца па ўсёй Еўропе.

Пра гэта паведаміў метадолаг Уладзімір Мацкевіч:

- Еўракамісар Штэфан Фюле хваліў гэтую ініцыятыву і будзе лабіраваць, каб яна распаўсюджвалася. Думаю, што будзе стварацца супольная "Дарожная мапа". І падхоплена ініцыятыва структурнага дыялогу. Пакуль што не ўхвалена прапанова беларускай дэлегацыі пра супрацу па метаду адкрытай каардынацыі. Не ўсе грамадзянскія супольнасці маюць досыць шчыльныя стасункі з экспертнай супольнасцю ў сваіх краінах.

Станоўчым момантам эксперт называе і тое, што другі раз, нягледзячы на неабходнасць ратацыі, на пасадзе спікера Форума застаўся беларус - Сяргея Мацкевіча замяніў Улад Вялічка.

 

Крыніца: Улад Грынеўскі, Радыё Рацыя

Видео