BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Наступны Форум грамадзянскай супольнасці будзе ў Познані

21.11.2010
Наступны Форум грамадзянскай супольнасці будзе ў Познані

У Берліне завяршае працу ІІ Форум грамадзянскай супольнасці "Усходняе партнёрства".

Удзел у ім прымаюць больш за 200 дэлегатаў з краін-удзельніц еўрасаюзнай праграмы добрасуседства, а таксама прадстаўнікі еўрапейскіх установаў.

Падчас дэбатаў з прадстаўнікамі Еўракамісіі прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці дамовіліся, што трэба выпрацаваць прынцыпы, па якіх грамадзянская супольнасць зможа не толькі ўдзельнічаць у праектах, але і напаўняць іх канкрэтным зместам, паведаміў удзельнік берлінскай сустрэчы, нацыянальны каардынатар грамадзянскай супольнасьці Улад Вялічка:

– Галоўны месыдж, які робіцца падчас гэтых сустрэчаў, гэта пераход з інстытуцыянальных формаў, г.зн. пытанняў стварэння форума, займання свайго месца, на пытанні зместу. Якім чынам і што канкрэтна прапануе грамадзянская супольнасць па тых ці іншых накірунках дзейнасці – антыкарупцыя, візавая лібералізацыя, рэформа судовай сістэмы і г.д.

Улад Вялічка адзначыў, што чарговы форум грамадзянскай супольнасці пройдзе ў Польшчы ў Познані.

Беларусь у Берліне прадстаўляюць 27 прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці.

 

Крыніца: Валянціна Лаеўская, Радыё Рацыя

Видео