BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Еўрадэпутат: ЕС быў занадта доўга павернуты да Беларусі спінай

25.02.2010
Еўрадэпутат: ЕС быў занадта доўга павернуты да Беларусі спінай
"Парушэнні правоў чалавека ў Беларусі адбываюцца таму, што Еўропа доўгі час была павернутая да краіны спінай. Цяпер жа, з аднаго боку, ЕС мусіць асудзіць нядаўнія падзеі ў Беларусі вакол польскай меншасці, але зрабіць палітку больш адкрытай", — заявіў на паседжанні міні-сесіі Еўрапарламенту па Беларусі 24 лютага Гербен-Ян Гербрандзі.

На думку еўрадэпутата, падзеі ў Беларусі сведчаць, што Лукашэнка хутчэй глядзіць на Маскву, чым на Захад. ЕС мусіць надаваць Беларусі больш увагі, змяніць сваю палітыку да Беларусі ў візавай і энергетычнай сферы. Гэта дасць ЕС больш магчымасцяў уплываць на ўнутраную палітыку ў краіне, упэўнены Гербен-Ян Гербрандзі.

Усе еўрадэпутаты, якія выступалі на міні-сесіі Еўрапарламента крытыкавалі дзеянні беларускіх уладаў да польскай меншасці і абмяркоўвалі, якім чынам можна паўплываць на дэмакратызацыю ў краіне. Большасць еўрадэпутатаў ідэю санкцый не падтрымалі, выказаўшыся за павелічэнне кантактаў з грамадзянскай супольнасцю Беларусі і дыялог з беларускімі ўладамі.

Спасылка

Видео