BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Community Connections: стажыроўкі ў ЗША

05.02.2009
Community Connections: стажыроўкі ў ЗША

Агенцтва ЗША па міжнародным разьвіцьці абвяшчае спабор на ўдзел у праграме абмена Community Connections у 2009 годзе.

Community Connections – гэта:

     - 22 дні ў ЗША

     - новыя прафэсыйныя магчымасьці і кантакты

     - знаёмства з культурай Амерыкі

     - пражываньне ў амерыканскай сямьі

     - бясплатны пералёт да месца стажыроўкі і назад, пражываньне, паслугі перакладчыка і медычная страхоўка. 

     Тэмы праграм на 2009 год:

     1. Развіцьцё прафэсыйных асацыяцый – травень. Да ўдзелу запрашаюцца кіраўнікі і супрацоўнікі прафэсыйных асацыяцый Беларусі.

     Апошні тэрмін падачы анкет – да 17.00 18 лютага

           2.Роля адвокасі-арганізацый у грамадзянскай супольнасьці – чэрвень. Да ўдзелу запрашаюцца кіраўнікі і супрацоўнікі НГА Беларусі, якія працуюць у сфэры адвокасі.

     Апошні тэрмін падачы анкет – да 17.00 6 сакавіка

     3. Разьвіцьцё мясцовых супольнасьцяў – ліпень.

           Да ўдзелу запрашаюцца кіраўнікі і супрацоўнікі беларускіх НГА, якія працуюць з мясцовымі супольнасьцямі і іх праблемамі, дэпутаты мясцовых саветаў.

           Апошні тэрмін падачы анкет – да 17.00 17 красавіка.

           4. Юрыдычныя паслугі для неабароненай часткі насельніцтва – жнівень.

           Да ўдзелу запрашаюцца кіраўнікі і супрацоўнікі беларускіх НГА, якія працуюць у гэтай сфэры; кіраўнікі, выкладчыкі і студэнты, якія працуюць у юрыдычных клініках; прадстаўнікі камерцыйных юрыдычных арганізацый, якія бясплатна аказваюць юрыдычныя паслугі неабароненай частцы насельніцтва альбо зьбіраюцца гэта рабіць.

           Апошні тэрмін падачы анкет – да 17.00 19 траўня.

           5. Удасканаленьне сыстэмы першаснай медыка-санітарнай дапамогі – верасень. Інфармацыя пра дадзеную праграму будзе распаўсюджана ў сакавіку.

           Адбор ладзіцца па выніках анкет і суразмоваў. Веданьне ангельскай мовы не абавязковае.

     Больш падрабязная інфармацыя – у Агенцыі ЗША па міжнародным разьвіцьці: Менск, 220003, вул. Старавіленская, 46. Тел.: (017) 210-12-83 (дадатковы нумар 4565), эл. адрас: [email protected].

           Анкеты ўдзельніка будуць зьмешчаны на партале www.ngo.by.

           Паводле www.ngo.by
Видео