BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Міжнародны моладзевы летнік “1+1”

02.05.2008
Міжнародны моладзевы летнік “1+1”

Аўтаномная некамерцыйная арганізацыя «Моладзевы Інфармацыйны Рэсурс» (г.Тамбоў, Расія) і Міжнародны цэнтр сустрэч “Эўропа-Хаус-Дрэздэн” (Дрэздэн, Германія) ладзіць Міжнародны моладзевы летнік “1+1

«1+1» - гэта праект для маладых лідэраў і прадстаўнікоў актыўнай моладзі ва ўзросьце ад 19 да 26 год з Расіі, Заходняй і Ўсходняй Эўропы.

     Летнік ладзіцца ў Дрэздэне 2-16 жніўня і ў Тамбове 17-28 жніўня.

     У праграме летніка – сустрэчы з маладымі палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, выкладчыкамі, прадстаўнікамі ворганаў улады, адукацыі, СМІ, трэнінгі па стварэньні каманды, моладзевым лідэрстве, кіраўніцтве праектамі, інтэрактыўныя лекцыі, экскурсіі.

     Удзельнікі праекта атрымаюць магчымасьць авалодаць практычнымі навыкамі ў праектнай дзейнасьці, арганізаваць праектную каманду, стаць мэнэджэрам і рэалізатарам уласнага сацыяльнага міжнароднага моладзевага праекта.

     Апошні тэрмін падачы заявак – да 6 траўня.

     Заяўкі прымаюцца на нямецкай мове па эл. адрасе: [email protected] .

     За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся па тэлефонах: 8 920 235 87 09, (4752) 71 26 56.

Видео