BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Еўрасаюз не адмаўляецца ад каштоўнасных прынцыпаў

15.11.2010
Еўрасаюз не адмаўляецца ад каштоўнасных прынцыпаў

Неабходнасць адмены смяротнага пакарання працягвае заставацца адным з ключавых пытанняў Еўрапейскага саюзу да ўладаў Беларусі. Гэта ў часе сустрэчы з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці яшчэ раз падкрэсліў прыехаўшы сёння ў Мінск еўракамісар па пытаннях пашырэння і еўрапейскай палітыцы суседства Штэфана Фюле.

Па словах удзельніка сустрэчы, старшыні Беларускага Хельсінскага камітэту Алега Гулака, існаванне ў Беларусі смяротнага пакарання закрывае перад краінай дзверы нават на супрацоўніцтва з найменш патрабавальным органам ЕС – Саветам Еўропы.

- Пакуль гэтая праблема не вырашана Савет Еўропы не можа працаваць па іншым кірункам, развіваць іншыя тэмы, што пазбаўляе магчымасці рабіць тое, што было б карысна рабіць, але вось з-за гэтай праблемы пакуль іншае не вырашаецца. Спадар Фюле сказаў, што каштоўнасці вельмі важная рэч і што, безумоўна, у пакетных падыходаў ёсць пэўныя праблемы, пэўная спецыфіка, але вельмі важна, каб з гэтага пытання аб супрацоўніцтве не выпадалі каштоўнасныя моманты, такія, як смяротнае пакаранне, іншыя правы чалавека.

Па словах яшчэ аднаго ўдзельніка сустрэчы, дарадцы лідара Руху "За свабоду” Алеся Лагвінца, размова ішла таксама пра сітуацыю ў іншых аспектах грамадзянскага развіцця Беларусі напярэдадні выбараў, якія захады Еўрапейскі саюз мусіць прадпрымаць пасля прэзідэнцкіх выбараў, а таксама як Беларусі найбольш эфектыўна скарыстоўваць магчымасці праграмы "Усходняе партнёрства".

Крыніца: Барыс Гарэцкі, Радыё Рацыя

Видео