BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Журналістаў запрашаюць ва Усходнееўрапейскую школу палітычных даследаванняў

19.09.2010
Журналістаў запрашаюць ва Усходнееўрапейскую школу палітычных даследаванняў

Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў сумесна з Радай Еўропы аб’яўляе набор слухачоў на 2010 — 2011 г.г. для грамадзян Рэспублікі Беларусь узростам да 35 год. Заняткі будуць праводзіцца ў выглядзе трох альбо чатырох сесій, першую з якіх плануецца правесці ў канцы 2010 г., а апошнюю — летам 2011 г. у Страсбургу (Летні Універсітэт дэмакратыі).

Кожная сесія будзе доўжыцца тры — чатыры дні, Летні універсітэт дэмакратыі — 4-6 дзён. Паміж сесіямі плануецца ўдзел слухачоў у даследчых праграмах і мерапрыемствах па распаўсюджванні атрыманых ведаў. Слухачы, якія паспяхова пройдуць курс навучання, атрымаюць дыплом Рады Еўропы.

У тэматыку заняткаў уваходзяць пытанні еўрапейскай інтэграцыі і еўрапейскіх каштоўнасцяў, міжнародных дачыненняў, сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця Беларусі і іншых краін, дзейнасці СМІ, лідэрства і асабістага росту, і г.д.

У якасці выкладчыкаў выступяць эксперты з ЕС, СНД, Беларусі і іншых краін, будуць арганізаваныя дыскусіі, круглыя сталы, іншыя інтэрактыўныя формы зносін.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі дзяржаўных выбарных і адміністрацыйных органаў, дзяржаўных устаноў, прадстаўнікі недзяржаўнага сектара эканомікі, грамадскіх аб’яднанняў, дзеячы навукі і адукацыі, журналісты, палітыкі, палітолагі, эканамісты, юрысты ва ўзросце да 35 гадоў, якія маюць значныя дасягненні ў прафесійнай і грамадскай дзейнасці. Як правіла, для ўдзелу неабходна мець вышэйшую адукацыю.

Больш падрабязную інфармацыю аб Радзе Еўропы і Школах палітычных даследаванняў можна знайсці на сайце Рады Еўропы www.coe.int, у прыватнасці, па наступным адрасе: http://www.coe.int/t/dc/files/themes/ecoles_politiques/

Адбор удзельнікаў здзяйсняецца на падставе анкет. Анкеты неабходна выслаць у электроннай форме на адрас [email protected] да 15 кастрычніка 2010 г.

З павагай,
Адміністрацыя Школы

 

Крыніца: БАЖ

Видео