BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Расея можа далучыцца да Ўсходняга партнэрства

05.09.2010
Расея можа далучыцца да Ўсходняга партнэрства

Расея можа далучыцца да праектаў, якія рэалізуюцца ў рамках праграмы Эўразьвязу "Ўсходняе партнэрства". Пра гэта заявіў міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў, у часе свайго візыту ў Варшаву.

"Міністар Лаўроў чакае на канкрэтызацыю праектаў, і калі яны будуць пададзеныя, мажліва, расейскі бок разглядзіць удзел у некаторых зь іх", - працытаваў Лаўрова сакратар польскага МЗС Пётр Пашкоўскі.

У траўні сёлета міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі ініцыяваў стварэньне групы дзяржаў-сяброў "Усходняга партнэрства". Мяркуецца, што да канца 2011 году ў яе, акрамя Расеі, увойдуць Нарвэгія, Канада, Японія і ЗША.

Праграма ЭЗ "Усходняе партнэрства" накіраванае на паглыбленьне супрацоўніцтва Брусэлю з Армэніяй, Азэрбайджанам, Грузіяй, Малдовай, Украінай і Беларусьсю.

 

Крыніца: Радыё Свабода

Видео