BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Беларусь і Польшча: гатовыя да дыялогу

07.08.2010
Беларусь і Польшча: гатовыя да дыялогу

Падчас выбарчай кампаніі новы прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі, які напярэдадні афіцыйна ўступіў на пасаду пасля інагурацыі, заявіў, што Польшча будзе весці з беларускімі ўладамі актыўны дыялог.

- Мы гатовыя да такога дыялогу, - пазначыў Надзвычайны і паўнамоцны пасол Беларусі ў  Польшчы Віктар Гайсёнак.

- Сведчаннем таму словы, якія былі выказаныя прэзідэнтам Беларусі ў віншавальным лісце ў адрас прэзідэнта Камароўскага ад 5 ліпеня. У гэтым лісце ў прыватнасці Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сумеснымі намаганнямі мы зможам адкрыць новую старонку ў развіцці нашых адносін (Беларусь-Польшча). На прынцыпах партнёрства, добрасуседства і павагі. 

Актыўны дыялог, па словах Віктара Гайсёнка азначае, што кіраўнікі Беларусі і Польшчы павінны абмяркоўваць нават тыя пытанні, па якіх існуюць розныя пункты гледжання. "Толькі праз такі дыялог можна знайсці ўзаема-прымальныя рашэнні", падкрэсліў пасол Беларусі.

 

Крыніца: Радыё Рацыя

Видео