BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

III ФЕСТЫВАЛЬ НЕФАРМАЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ

21.07.2010
 III ФЕСТЫВАЛЬ НЕФАРМАЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ

III ФЕСТЫВАЛЬ НЕФАРМАЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ - 8-10 КАСТРЫЧНІКА 2010 

Паважаныя сябры і калегі! Запрашаем Вас прыняць удзел у галоўнай падзеі года, прысвечанай ролі нефармальнай адукацыі ў павышэнні якасці жыцця!

Фестывалі  і  Тыдні  як  форма  прасоўвання  нефармальнай  адукацыі  і  адукацыі дарослых папулярныя ў многіх краінах свету. Беларусь далучылася да фестывальнага руху ў 2006 г. З таго часу Фестываль стаў традыцыйнай пляцоўкай для абмеркавання бягучых  пытанняў  і  перспектыў  развіцця  нефармальнай  адукацыі  ў  Беларусі  і  ў еўрапейскіх  краінах.  У  гэтым  годзе  міжнародны  характар  праяўляецца  асабліва  ярка. Асобныя  мерапрыемствы  Фестывалю  нефармальнай  адукацыі  ўключаныя  ў  праграму традыцыйнага Тыдня Нямеччыны ў Беларусі. 

Мэтай III  Фестывалю  нефармальнай  адукацыі  з'яўляецца  дэманстрацыя  ўнёску арганізацый нефармальнай адукацыі ў павышэнне якасці жыцця.

Задачы Фестывалю 2010: 

  1. Прадставіць  нефармальную  адукацыю  як  сістэму,  якая  забяспечвае  развіццё сацыяльных,  грамадзянскіх,  прафесійных  кампетэнцый  і  творчых здольнасцяў асобы на працягу ўсяго жыцця. 
  2. Прэзентаваць разнастайнасць праграм (для моладзі, пажылых людзей, сельскіх жыхароў,  людзей  з  абмежаванымі  магчымасцямі,  сем'яў,  жанчын,  мужчынаў, прафесійных груп, няўрадавых арганізацый і інш.). 
  3. Садзейнічаць абмену вопытам і наладжванню партнёрскіх сувязяў. 
  4. Абмеркаваць  тэндэнцыі  і  стратэгіі  развіцця  нефармальнай  адукацыі  як інструмента павышэння якасці жыцця ў Беларусі і за мяжой. 

На працягу трох фестывальных дзён Вас чакаюць: 

  • прэзентацыі разнастайных адукацыйных праграм і праектаў; 
  • майстар-класы ў выкананні найлепшых адукатараў;  
  • творчыя конкурсы;  
  • дыскусіі  па  актуальных  пытаннях  развіцця  нефармальнай  адукацыі  ў  нашай краіне і за мяжой; 
  • цікавая культурная праграма;  
  • знаёмства з патэнцыйнымі партнёрамі для рэалізацыі Вашых уласных ініцыятыў.  

Ад імя АРГКАМІТЭТА III Фестывалю: 

Дзмітрый Карпіевіч, старшыня Аргкамітэта, старшыня праўлення грамадскага аб’яднання «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ»                                                                                           
Галіна Верамейчык, Кіраўніца Прадстаўніцтва зарэгістраванага аб’яднання “Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.“ (ФРГ) у РБ        
Астрыд Зам,  дырэктар Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Я. Рау
      
                    
www.dvv-international.by       www.adukatar.net   

 Запрашэнне    Арганізатары    Інфармацыя пра Фест    Праграма    Флаер   

Видео