BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Глабальны конкурс Еўракамісіі “Барацьба супраць дзіцячай працы”

13.07.2010
Глабальны конкурс Еўракамісіі “Барацьба супраць дзіцячай працы”

Еўракамісія абвесьціла конкурс “Барацьба супраць дзіцячай працы” (Fighting Child Labour) у межах праграмы “Інвэставаньне ў людзей” (Investing in People). Мэта праграмы: спрычыніцца да скасаваньня практыкі выкарыстаньня дзіцячае працы. Прыярытэт будзе аддавацца праектам, якія прасоўваюць адукацыйныя кампаніі,  імплэмэнтацыю ў нацыянальнае заканадаўства Канвэнцыяў Сусьветнай Арганізацыі Працы супраць дзіцячае працы, і г.д.

Да ўдзелу запрашаюцца зарэгістраваныя некамэрцыйныя арганізацыі зь Беларусі, якія працуюць ў галіне скасаваньня дзіцячае працы, ды маюць партнэра з краіны Еўразьвязу. Апошні тэрмін падачы заявак: 10 верасьня 2010 г.

Форма анкеты "Annex A - Grant Application Form.DOC". Запоўненую анкету дасылайце на электронны адрас:  [email protected]
Больш падрабязная інфармацыя - на сайце Еўракамісіі -
тут

Паводле Рассылкі Выканаўчага Бюро Асамблеі НДА Беларусі

Видео