BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Усё больш іншаземцаў з-за ўсходняй мяжы прыязджае ў Польшчу на сэзонныя працы

20.06.2010
Усё больш іншаземцаў з-за ўсходняй мяжы прыязджае ў Польшчу на сэзонныя працы

Усё больш іншаземцаў з-за ўсходняй мяжы прыязджае ў Польшчу на сэзонныя працы. На жаль, шмат працадаўцаў выкарыстоўвае гэтыя асобы, не гарантуючы ім мінімальных умоваў пражываньня, гэтак вынікае з дадзеных польскай памежнай службы, што пацьвярджае нядаўняе адкрыцьцё судэцкага памежнага аддзелу.

Падчас звычайнага кантролю памежнікі высьветлілі, што некалькі дзясяткаў украінацаў, якія прыехалі ў Польшчу на збор клубнікі, жывуць у жудасных умовах, паведаміла прэс-сакратар галоўнай камэндатуры польскай памежнай службы Эвэліна Шчэпаньска.

Эвэліна Шчэпаньска: 33 асобы, у тым ліку 5 мужчынаў, пражывалі ў будынку без вэнтыляцыі й толькі з адным спраўным душам. Працадаўца абяцаў зь імі разьлічыцца пад канец збораў. Перад выездам з Украіны людзям абяцалі плаціць 2 злотыя за сабраны кошык клубнікі, на месцы аказалася, што атрымаюць 1,5 злотага за кошык.

Грамадзяне Ўкраіны прызналіся, што працавалі на плянтацыі ад пачатку траўня. Жылі ў такіх умовах, паколькі дамовіліся з уладальнікам, што зарплату атрымаюць пад канец сэзону. Памежная служба паведаміла пра здарэньне ў раённую пракуратуру ў Глогаве, якая занялася справай. Працадаўцы прагражае да трох гадоў турмы.

 

Крыніца: Польскае радыё для замежжа

Видео