BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Гурт "Рацыянальная дыета" выступіць на французскім фэсце Rock in Opposition

20.06.2010
Гурт "Рацыянальная дыета" выступіць на французскім фэсце Rock in Opposition

Беларускі гурт "Рацыянальная дыета" трапіў у спіс удзельнікаў фэста Rock in Opposition. Падзея пройдзе 17-19 верасня ў "Доме музыкі" недалёка ад горада Кармо (Carmaux) на поўдні Францыі.

Сёлета фэст Rock in Opposition будзе праводзіцца ў трэці раз і традыцыйна збярэ прадстаўнікоў авангард-рока. У асноўным гэта гурты з вялікай колькасцю ўдзельнікаў і дзіўным набором інструментаў, якія, таксама, як і "Рацыянальныя дыета", вядуць эксперыменты з гукам з сярэдзіны 1990-х гадоў. Аднак Будуць тут, напрыклад, і GONG з 40-гадовай гісторыяй, і Aquaserge, якім ледзь споўнілася 5 гадоў.

 

Крыніца: Еўрапейскае радыё для Беларусі

Видео