BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Радасалаў Сікорскі абмяркаваў польскае старшынства ў ЭЗ

18.06.2010
Радасалаў Сікорскі абмяркаваў польскае старшынства ў ЭЗ

Міністар замежных справаў Польшчы Радасалаў Сікорскі абмяркаваў 16 чэрвеня ў Капэнгагене падрабязнасьці польскага старшынства ў Радзе Эўразьвязу.

Зь 1 ліпеня 2011 году, цягам 6 месяцаў, Польшча будзе ачольваць працу эўразьвязаўскага воргана ўлады.

Міністар Сікорскі паехаў у Капэнгаген па запрашэньні дацкай міністар замежных справаў Ленэ Эспэрсэн, каб каардынаваць падрыхтоўку да старшынства трох краінаў: Польшчы, Даніі  й Кіпру.

Нагадаем, кожныя шэсьць месяцаў іншая чальцоўская дзяржава пераймае старшынства ў Радзе Эўразьвязу. За гэты час яна становіцца гаспадаром большасьці эўразьвязаўскіх падзеяў і выконвае асноўную ролю ва ўсіх галінах актыўнасьці ЭЗ.

Цяпер старшынства ў ЭЗ выконвае Гішпанія, у ліпені згаданую ролю пяройме Бэльгія, у палове 2011 году - Польшча, а далей - Данія і Кіпр.

 

Крыніца: Польскае радыё для замежжа

Видео