BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Міністар абароны Польшчы Б. Кліх сустрэўся з міністрам абароны Летувы Р. Юкневічэне

18.06.2010
Міністар абароны Польшчы Б. Кліх сустрэўся з міністрам абароны Летувы Р. Юкневічэне

Міністры нацыянальбай абароны Польшчы й Летувы Богдан Кліх і Раса Юкневічэне 16 чэрвеня падпісалі ў Вільн дамову, якая прадоўжыць вайсковае супрацоўніцтва між абедзьвюма краінамі.

Падчас сустрэчы ў Вільні міністры абмяркавалі пляны стварэньня польска-летувіска-украінскага батальёну. Дакумэнт па гэтай справе быў падпісаны у Брусэлі ў мінулым годзе. Як паведаміла летувіская міністар абароны, адной з мэтаў узьнікненьня вайсковай адзінкі зьяўляецца дапамога Ўкраіне ў падрыхтоўцы да чальцоўства ў NATO.

Міністар Богдан Кліх падчас свайго візыту ў Летуве меў сустрэчу таксама з прэм’ер-міністрам згаданай краіны й летувіскімі дэпутатамі.

Крыніца: Польскае радыё для замежжа

Видео