BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Эўразьвяз - Украіна: Правы чалавека як гарантыя адносін

17.06.2010
Эўразьвяз - Украіна: Правы чалавека як гарантыя адносін

Эўрапейскі Зьвяз лічыць захаваньне правоў чалавека і свабоды слова ва Ўкраіне гарантыяй далейшага ўмацаваньня адносін. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні прадстаўніцтва Эўразьвязу ва Ўкраіне.

У ходзе пасяджэньня савета па супрацоўніцтве "Украіна - Эўразьвяз", які прайшоў 15 чэрвеня ў Люксэмбургу, абмяркоўваліся пытаньні, якія тычацца дэмакратычнага разьвіцьця Ўкраіны.

"Дэлегацыя Эўразьвязу падкрэсьліла, што захаваньне правоў чалавека і дэмакратычных каштоўнасьцяў, у прыватнасьці ў сфэры свабоды СМІ, займаюць цэнтральнае месца ў далейшым паглыбленьні адносін Эўразьвязу і Ўкраіны", - гаворыцца ў паведамленьні.

Эўразьвяз лічыць, што адной з прычын абмежаваньня свабоды слова ва Ўкраіне стала адсутнасьць грамадзкага тэлерадыёвяшчаньня.

 

Крыніца: Радыё Свабода

Видео