BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Чаму нямецкая палітыка да Беларусі такая, якая ёсць

16.06.2010
Чаму нямецкая палітыка да Беларусі такая, якая ёсць

У бліжэйшы час у Мінск прыбудзе новы пасол Германіі. Палітыка ад’язджаючага пасла Вайса многім прадстаўнікам апазіцыі здавалася памылковай - Вайс часта і прыязна кантактаваў з прадстаўнікамі ўлады. З прыходам новага пасла сутнасць гэтай палітыкi наўрад ці зменіцца.

Тактыка пасла Вайса рознілася ад тактыкі ягоных папярэднікаў.

Як і раней, спалучэнне крытычнага дыялогу з выбарачнай супрацай лічылася асновай для збалансаванага і дынамічнага развіцця дыпламатычных адносінаў, але як крытыка, так і дыялог ужываліся і ў адносінах да апазіцыі, і да афіцыйных прадстаўнікоў ўлады. Гэты дыялог выклікаў здзіўленне многіх, а таксама сфармаваў своеасаблівы імідж кіраўніка пасольства - але гэтая палітыка наўрад ці зменіцца з прыбыццём новага амбасадара.

Праца ў класічным дыпламатычным ключы - гэта значыць камунікацыя, дыялог з усімі значнымі ўдзельнікамі палітычнага працэсу - як з апазіцыяй, так і з афіцыйным Мінскам. Як дакладна гэта робiцца, безумоўна, таксама залежыць i ад канкрэтных людзей. З прыходам новага пасла "чалавечы фактар", вядома, зменiцца i адносiны будуць здавацца больш прыемнымi - але сутнасць палiтыкi гэта наўрад цi зменiць.

Час, калі размова вялася перш за ўсё з праціўнікамі Лукашэнкі, прайшоў. Іх патэнцыял цяпер па-іншаму ацэньваецца еўрапейскімі палітыкамі.

Беларуская апазіцыя - прынамсі яе "ветэраны і інваліды" - не мае ў вачах большасці заходніх дыпламатаў таго значэння, якое яна мела 10 гадоў таму. За гэты час яна не здолела значна ўзняць узровень сваёй папулярнасці сярод насельніцтва.

Да дыялогу як з апазіцыяй, так і з прадстаўнікамі рэжыму заходніх дыпламатаў абавязваюць, з аднаго боку, рэальная ацэнка сітуацыі ў Беларусі, а з другога - еўрапейскія палітычныя рамкі. Перш за ўсё гэта "Усходняе партнёрства", адна з мэт якога - дыялог з прадстаўнікамі ўлады.

Беларусь была ўключана у праграму з улікам шматгадовага вопыту палітыкі несупрацоўніцтва і ўсведамлення яе безвыніковасці з боку Захада, а таксама і з улікам неабходнасці ў змене сітуацыі ў дачыненні да простага насельніцтва. Яно, у першую чаргу, і з’яўляецца, на думку многіх заходніх палітыкаў, той сілай, якая сваёй большасцю павінна вырашыць пытанне асноўнага палітычнага кірунку краіны.

Захад у асобе дыпламатаў з задавальненнем падтрымае гэтае развіццё падзей, але стаяць ля іх вытокаў ён не можа.

 

Крыніца: Сяргей Байкоў, Наша Ніва

Видео