BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Беларусы запрашаюцца на канфэрэнцыю па эўрапейска-амерыканскіх стасунках

16.06.2010
Беларусы запрашаюцца на канфэрэнцыю па эўрапейска-амерыканскіх стасунках

Цэнтар імя прафэсара Браніслава Герэмека і Асамблея НДА запрашаюць да ўдзелу ў канфэрэнцыі "Эўропа й Злучаныя Штаты ў зьменьлівым сьвеце", якая адбудзецца ў Варшаве 16-17 верасьня 2010 году. Канфэрэнцыя зьбярэ выбітных адмыслоўцаў па міжнародных стасунках, экспэртаў і палітыкаў з краінаў Эўропы і ЗША для абмеркаваньня эўрапейска-амэрыканскіх стасункаў. Канфэрэнцыя арганізуецца супольна зь Міністэрствам замежных справаў Польшчы.

Беларускай дэлегацыі будзе кампэнсаваны праезд, пражываньне, а таксама будуць арганізаваныя сустрэчы ў польскіх няўрадавых арганізацыях, органах самакіраваньня й сродках масавай інфармацыі.

Пэрыяд азнаямляльнага візыту адбудзецца з 12 па 18 верасьня. Месца візыту: Варшава й яе навакольле.

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца жыхары Беларусі ва ўзросьце да 35 год - маладыя прафэсіяналы, грамадзка-актыўныя людзі, якія цікавяцца праблематыкай міжнародных стасункаў.

Каб падаць заяўку, неабходна запоўніць анкету й даслаць яе на эл. адрас: [email protected]

Апошні тэрмін падачы заявак: 9 ліпеня 2010 году.

Сумоўе з патэнцыйнымі ўдзельнікамі адбудзецца 20 ліпеня ў Менску.

Інфармацыя пра візыт і аплікацыйныя формы па расейску й беларуску - у даданых файлах "Ankieta  RU" ды "Ankieta  BY".

Видео