BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Беларус Андрэй Лянкевіч перамог у фотаконкурсе АБСЕ

16.06.2010
Беларус Андрэй Лянкевіч перамог у фотаконкурсе АБСЕ

Андрэй Лянкевіч стаў адным з пяці пераможцаў. Агулам у конкурсе прынялі ўдзел прадстаўнікі 56 краінаў, якія ўваходзяць у АБСЕ.

Тэмай фотаконкурсу стала "Талерантнасць і недыскрымінацыя". Лянкевіч даслаў свой фотарэпартаж пра лесбійскую сям'ю, якая жыве ў Мінску, і адзін са здымкаў перамог.

Як паведаміў фатограф у каментары Еўрарадыё, афіцыйнага паведамлення пра перамогу ён яшчэ не мае:

Лянкевіч: "Мне затэлефанавала з Цэнтральнага офісу АБСЕ ў Вене беларуска Наталля, якая працуе ў Мінскім офісе, і павіншавала. Сказала, што я выйграў, і запрасіла на канферэнцыю, прысвечаную адсутнасці дыскрымінацыі ў правах чалавека. Яна адбудзецца ў Астане, у Казахстане".

Падчас гэтай канферэнцыі, якая працягнецца 4 дні, адбудзецца і ўганараванне пераможцаў.

Разнастайныя фотаздымкі Андрэя Лянкевіча можна пабачыць тут.


Крыніца: Еўрапейскае радыё для Беларусі

Видео