BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Пэрспэктывы дэмакратыі ва Ўсходняй Эўропе туманныя

11.06.2010
Пэрспэктывы дэмакратыі ва Ўсходняй Эўропе туманныя

10 чэрвеня ў  Варшаве адбылася міжнародная канфэрэнцыя, прысьвечаная дэмакратычным пэрспэктывам Усходняй Эўропы. Галоўнай высновай стала канстатацыя таго, што такія пэрспэктывы туманныя, і ЭЗ павінен сканцэнтравацца на эканамічным вымярэньні супрацоўніцтва.

Варшаўская канфэрэнцыя “Польска-скандынаўскі форум: пэрспэктывы дэмакратыі ва Ўсходняй Эўропе” закранула шэраг важных пытаньняў: агульных палітычных каштоўнасьцяў ЭЗ ды ўсходніх суседзяў, эфэктыўнасьці эўрапейскіх праграмаў спрыяньня дэмакратыі ды выніковасьці праграмы Ўсходняе партнэрства. Гэтая канфэрэнцыя праводзілася пры ўдзеле Эўрапейская камісіі ды польскіх і скандынаўскіх палітыкаў і чыноўнікаў.

Адзіны, хто ўзьняў на гэтай канфэрэнцыі тэму Беларусі, - гэта быў лідар Руху “За Свабоду” Аляксандар Мілінкевіч. Ён казаў пра важнасьць падтрымкі Эўропай палітычных дэмакрытычных зьменаў у Беларусі. Аднак ягоны заклік хутчэй ня быў пачуты. Заходнія палітыкі занятыя абмеркаваньнем геапалітычных падзелаў з Расей, - распавядае палітоляг Павал Усаў.

Павал Усаў: Заходнія ўдзельнікі амаль нічога не казалі пра Беларусь, як пра краіну. Яны казалі пра рэгіён і Ўсходняе партнэрства, ды ролю Расеі на постсавецкай прасторы. Яны падкрэсьлівалі тон, што Расея імкнецца да ўзмацненьня сваёй ролі на гэтай прасторы. Некаторыя з выступоўваў, прасдтаўнікі АБСЭ, казалі пра тое, што сыстэма прасоўвання дэмакратыі на Ўсход неэфэктыўная.

На гэтай канфэрэнцыі прагучала крытыка ролі АБСЭ ў прасоўваньні дэмакратыі на Ўсход. Высілкамі Масквы роля гэтай арганізацыі ўсё больш маргіналузуецца, - тлумачыць Павал Усаў.

Павал Усаў: Пасьля таго, как Казахстан стаў краінай, якая старшынюе АБСЭ, прагучалі абвінавачаньні ў бок АБСЭ, ці яно здолее прасоўваць дэмакратычныя каштоўнасьці ва Ўсходняй Эўропе. Казахстан вядзе сябе, як краіна-агент Расеі, якая такім чынам пашырае свае ўплывы ды інтарэсы ў рэгіёне.

У Варшаве заходнія палітыкі канстатавалі нээфэктыўнасьць прасоўваньня дэмакратыі на Ўсход. Гэта значыць, што на пэўны час Эўразьвяз можа прыпыніць сваю прадэмакратычную палітыку, канцэнтруючыся больш на гандлёвым ды эканамічным аспэктах супрацоўніцтва, - тлумачыць Павал Усаў.

Павал Усаў: Эўразьвяз не зьбіраецца спыняць працэдуры спрыяньня дэмакратызацыі, але на некаторы час яны могуць быць замарожаныя. Эўразьвяз пагодзіцца зь існуючай сытуацыяй. Эўрапейскія палітыкі лічаць, што яны сутыкнуліся з сыстэмамі "легітымных аўтарытарызмаў", якія падтрымліваюцца насельніцтвам на выбарах, як у Беларусі ды на Ўкраіне. Гэта значыць, што зьмяніць іх будзе вельмі цяжка. Паўплываць на гэтую сытуацыю на сёньняшні дзень ім вельмі цяжка.

У сувязі з гэтым незразумелым зьяўляецца далейшы лёс праграмы ЭЗ “Усходняе партнэрства”. Яна задумвалася як своеасаблівы пераходны этап на шляху да ЭЗ. На сёньняшні дзень гэтая пэрспэктыва абсалютна неактуальная. Такім чынам, гэтая праграма сёньня пазбаўленая палітычнага складніка.

Павал Усаў: У сувязі з гэтым абмяркоўвалася пытаньне Ўсходняга партнэрства. Гэты палітычны праект ня мае далейшых прапановаў для краінаў - удзельніц. Гэта значыць, што няма пэрспэктывы для гэтых краінаў далучыцца да Эўрапейскага Зьвязу.

Сёньня ў Варшаве прагучалі ацэнкі пэрспэктываў будаўніцтва дэмакратыі ва Ўсходнй Эўропе. На думку заходніх палітыкаў ды экспэртаў, гэтыя пэрспэктывы туманныя. Ва Ўсходняй Эўропе пануе “легальны аўтарытарызм” і Эўразьвяз гатовы на гэта пагадзіцца.

 

Крыніца: Юры Ліхтаровіч, Польскае радыё для замежжа

Видео