BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Фільм "Белсата" пра Валерыя Леванеўскага ўзнагародзілі ў Польшчы

11.06.2010
Фільм "Белсата" пра Валерыя Леванеўскага ўзнагародзілі ў Польшчы

Зняты тэлеканалам “Белсат” дакументальны фільм “Пад прыцэлам улады” пра вядомага беларускага прадпрымальніка Валерыя Леванеўскага стаў лаўрэатам XV Агульнапольскага прагляду дакументальных формаў BAZAR у Познані.

Фільм, зняты Мікалаем Ваўранюком і Томашам Янулісам з беластоцкай рэдакцыі тэлеканалу “Белсат”, атрымаў узнагароду ў катэгорыі фільм-рэпартаж “за паказванне, наколькі важным, хоць і небяспечным ёсць вядзенне прыватнага бізнесу ў Беларусі”.

“Толькі не пра палітыку, бо гэта небяспечна” - такія словы можна часта пачуць у Беларусі. Парадаксальна, што за апошнія 15 гадоў у турмы трапілі значна больш бізнесоўцаў, чымся палітычных актывістаў.

Пра гэта дакладна ведае Валерый Леванеўскі з Горадні, які некалькі гадоў правёў у турме. Яго пасадзілі не за палітычную агітацыю ці барацьбу супраць улады, а за абарону месца працы дробных прадпрымальнікаў.

Як уладальнік шапіку на гарадзенскім рынку ён добра ведае цяжкасці, з якімі сутыкаюцца прадпрымальнікі. Валерый Леванеўскі балюча адчуваў кожнае закручванне гаек, кожны новы падатак, чарговыя фармальныя патрабаванні.

Пратэстуючы супраць дзеянняў уладаў, якія ўскладнялі гандаль, ён зрабіўся вядомым у Беларусі лідэрам прадпрымальнікаў. На ягоны заклік тысячы гандляроў зачынялі свае шапікі, а рынкі беларускіх гарадоў зрабіліся цэнтрам акцыяў пратэсту. Гэта прывяло яго проста за краты.

“У журы фестывалю працавалі не толькі асобы, звязаныя з тэлебачаннем ці кіно, але і людзі бізнесу, - гаворыць аўтар фільму Мікалай Ваўранюк. - Я мяркую, што ў прызнанні ўзнагароды майму фільму сыграла ролю салідарнасць польскіх бізнесоўцаў з беларускімі прадпрымальнікамі”.

Узнагарода для фільму "Пад прыцэлам улады" - ужо другая на фестывалі BAZAR для тэлеканалу "Белсат". Летась у Познані адзначылі эканамічную праграму "Сальда".

 

Крыніца: Белсат

Видео