BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Беларусі зноў адмовілі ў вяртанні гандлёвых прэферэнцыяў Еўрасаюза

11.06.2010
Беларусі зноў адмовілі ў вяртанні гандлёвых прэферэнцыяў Еўрасаюза

"Высокую ацэнку беларускай справаздачы (па выкананні Канвенцыі № 87 Міжнароднай арганізацыі працы. - Еўрарадыё) далі прадстаўнікі Венесуэлы, Індыі, Ірана, Кітая і Расіі", - паведаміў на брыфінгу 10 чэрвеня прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных. На практыцы гэта азначае, што Беларусі зноў адмовілі ў вяртанні гандлёвых прэферэнцыяў Еўрасаюза.

Гэтымі днямі ў Жэневе праходзіць 99-я сесія Міжнароднай арганізацыі працы (МАП). У ёй прымаюць удзел прадстаўнікі 183 краінаў. Беларускую дэлегацыю ачоліла міністр працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна. Беларускіх працаўнікоў прадстаўляе старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Леанід Козік, а наймальнікаў - старшыня Канферэнцыі прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Анатоль Харланаў.

"Камітэт прыняў да ведама інфармацыю ўрада, пазітыўна ацаніў вынікі трохбаковага савета па пытаннях удасканалення заканадаўства ў сацыяльна-працоўнай сферы і заклікаў працягнуць працу па забеспячаэнні Канвенцыі № 87", – адзначыў Савіных.

Нагадаем, па выніках расследавання Адміністрацыйнага Савета МАП з 2003 года Беларусь 5 разоў уносілі ў спецпараграф арганізацыі як краіну, дзе груба парушаюцца правы прафсаюзаў. У 2007 годзе ў сувязі з сістэматычным парушэннем Канвенцый 87 і 98 МАП Еўрасаюз выключыў Беларусь з Агульнай сістэмы прэферэнцый. Выключэнне стала другім выпадкам у гісторыі пасля дыктатарскай Бірмы.

 

Крыніца: Еўрапейскае радыё для Беларусі

Видео