BE RU EN
rss facebook twitter

МЗС Беларусі ўручыў ноту амбасадару Польшчы

27.01.2010
МЗС Беларусі ўручыў ноту амбасадару Польшчы
Паслу было указана на дзеяньні некаторых супрацоўнікаў амбасады, якія не ўваходзяць у рамкі міжнародных нормаў дзейнасьці дыпляматаў.

Як паведамляе інфармагенцтва БелаПАН са спасылкай на прэсавую службу беларускага зьнешнепалітычнага ведамства, канкрэтная прычына незадаволенасьці афіцыйнага Менску невядомая. У мінулы чацьвер, супрацоўнікі амбасады прысутнічалі на сходзе непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюза палякаў Беларусі.

Нагадаем, што гарадзенскую фірму “Палёніка” чакае гаспадарчы суд. Пазоў падала абласная падатковая інспэкцыя. Фірмай кіруе Анжаліка Борыс — старшыня непрызнаванага ўладамі Саюзу палякаў. Празь фірму актывісты арганізацыі могуць легальна ажыцьцяўляць асьветна-культурную дзейнасьць.

Спасылка

Видео