BE RU EN
rss facebook twitter

Эўрапейскія праваабаронцы пішуць Лукашэнку

27.01.2010
Эўрапейскія праваабаронцы пішуць Лукашэнку
12 няўрадавых арганізацый з 7 краінаў Эўропы падпісалі адкрыты ліст да кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з патрабаваньнем неадкладна вызваліць з турмы Івана Міхайлава і скасаваць штраф Дзьмітрыю Смыку за іх адмову з-за рэлігійных перакананьняў служыць у войску.

Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць з Жодзінскай турмы Івана Міхайлава, які зьяўляецца мэсіянскім габрэем, і адмовіцца ад абвінавачаньняў супраць яго. Іван быў арыштаваны ў Менску на сваім працоўным месцы 15 сьнежня 2009 году. У лісьце А.Лукашэнку таксама прапануецца скасаваць штраф сьведку Яговы з Гомеля Дзмітрыю Смыку, які за адмову служыць у войску быў аштрафаваны судом у лістападзе 2009 году на 3,5 мільёны рублёў (875 эўра).

У лісьце нагадваецца пра 57 артыкул Канстытуцыі Беларусі, які гарантуе грамадзянам краіны права на альтэрнатыўную службу. Таксама праваабаронцы згадваюць, што яшчэ ў 2000 годзе Канстытуцыйны суд Беларусі вынес рашэньне заснаваць у Беларусі альтэрнатыўную службу.

Cпасылка

 

Видео