BE RU EN
rss facebook twitter

Рада Эўропы надалей без Беларусі

26.01.2010
Рада Эўропы надалей без Беларусі

Старшыня парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Луіс Марыя дэ Пуч, сыходзячы з пасады, заявіў, што перамовы зь беларускімі ўладамі па пытаньні адмены сьмяротнага пакараньня аказаліся безпасьпяховымі. У выніку захаваньня найвышэйшага сродку пакараньня, Беларусь ня можа стаць чальцом Рады Эўропы.

„Мы спрабавалі правесьці перамовы з прэзыдэнтам Лукашэнкам і іншымі афіцыйнымі асобамі Беларусі. Аднак яны не ўзялі пад увагу пазыцыю Рады Эўропы па гэтаму пытаньню, што робіць немагчымым інтэграцыю з Беларусьсю,” – сказаў Луіс Марыя дэ Пуч.

Ён дадаў, што Менск ня толькі не адмяніў сьмяротнае пакараньне, але й надалей выконвае сьмяротныя прысуды.

Спасылка

Видео