BE RU EN
rss facebook twitter

Трэнінгі для валантэраў

22.01.2010
Трэнінгі для валантэраў

Дабрачынная арганізацыя “Гарадзенскі дзіцячы хоспіс” ладзіць адукацыйныя трэнінгі “Валантэр – чалавек добрай волі”.

Заняткі будуць уключаць тэарэтычныя і практычныя асьпекты.

Наведнікі трэнінгаў даведаюцца пра разьвіцьцё валантэрства ў Беларусі, дзейнасьць хоспіса, навучацца правільнай камунікацыі. Плануюцца сустрэчы з цікавымі і ініцыятыўнымі людзьмі.

 Сустрэчы будуць ладзіцца штомесяц, найбліжэйшае спатканьне - 25 студзеня, наступнае – 28 лютага.

Арганізатары трэнінгаў чакаюць маладых людзей ва ўзросьце да 30 год, мабільных, адказных, якія маюць выразную матывацыю да валантэрскай дзейнасьці.

Зацікаўленым ва ўдзеле ў адукацыйных трэнінгах трэба зьвяртацца па тэлефонах: +37529 5881741 (МТС), +37525 9723764 (Life).

Видео