BE RU EN
rss facebook twitter

Тэлефанаваньне на карысьць сьмяротна хворых дзяцей

22.01.2010
Тэлефанаваньне на карысьць сьмяротна хворых дзяцей

З 15 студзеня да 15 лютага ладзіцца збор сродкаў для дапамогі хворым дзецям, якія знаходзяцца пад апекай грамадзкай дабрачыннай арганізацыі “Беларускі дзіцячы хоспіс”.

Для ўдзелу ў акцыі дастаткова набраць тэлефонны нумар 8-902-101-3333 і такім чынам ахвяраваць на карысьць арганізацыі 4700 беларускіх рублёў (сума будзе ўключана ў рахунак аплаты вашага гарадзкога тэлефона).

Першыя 9 секунд, пакуль аператар тлумачыць умовы праекта, бясплатныя.

 Каб тэлефанаваньне стала дабрачынным, неабходна дачакацца словаў падзякі.

Тэлефанаваньне не з’яўляецца камерцыйнай паслугай.

Ахвяраваньне можна зрабіць толькі з гарадзкога тэлефона.

 

За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся па тэлефонах: +375-29-8514811, +375-29-5603050, +375-29-761315,+375-25-6027865.

Паводле рассылкі Беларускай асацыяцыі сацыяльных работнікаў

Видео