BE RU EN
rss facebook twitter

Сэмінар па праграме транспамежнага супрацоўніцтва

22.01.2010
Сэмінар па праграме транспамежнага супрацоўніцтва

Тэхнічны сакратарыят Праграмы транспамежнага супрацоўніцтва Латвія-Літва-Беларусь, якая рэалізуецца ў межах Эўрапейскага інструмента добрасуседства і партнэрства, паведамляе пра правядзеньне першага рэгіянальнага сэмінара для патэнцыйных заяўнікаў і партнэраў праграмы.

У Гародні сэмінар адбудзецца 2 лютага ў гасцініцы “Турыст” (пр.Я.Купалы, 63).

У Менску – 3 лютага, «Crowne Plaza Minsk» (вул. Кірава,13)

У Віцебску – 4 лютага, гатэльны комплекс «Лучоса» (пр. Будаўнікоў,1).

Час працы – з 10 да 15 гадзін.

Зарэгістравацца для ўдзелу можна, выслаўшы паведамленьне на эл. адрас [email protected] альбо па факсе+370 5 261 0498.

У паведамленьні неабходна паведаміць сваё прозьвішча, імя, арганізацыю, кантактныя дадзеныя, горад (Уцена альбо Вільнюс), дзе б вы хацелі ўдзельнічаць у сэмінары.

Апошні тэрмін – да 26 студзеня.

Больш падрабязная інфармацыя па Праграме – на вэб-пляцоўцы www.enpi-cbc.eu.

Видео