BE RU EN
rss facebook twitter

Рэгістрацыя грамадзкіх аб’яднаньняў патаньнела

22.01.2010
Рэгістрацыя грамадзкіх аб’яднаньняў патаньнела
З пачатку года зьмененыя стаўкі дзяржаўнай пошліны за рэгістрацыю грамадзкіх арганізацый, палітычных партый, прафсаюзаў і фондаў.

Стаўка дзяржаўнай пошліны за рэгістрацыю палітычных партый, іх саюзаў зьніжана з 50 да 20 базавых велічынь, за рэгістрацыю міжнародных і рэспубліканскіх грамадзкіх аб’яднаньняў, рэспубліканскіх прафэсыйных саюзаў, іх асацыяцый – з 25 да 10 базавых велічынь, за рэгістрацыю мясцовых грамадзкіх аб’яднаньняў, іх саюзаў – з 10 да 5 базавых велічынь.

Зьніжаны таксама стаўкі дзяржаўнай пошліны за дзяржаўную рэгістрацыю фондаў, а таксама іншыя дзеяньні, зьвязаныя з дзяржаўнай рэгістрацыяй вышэйзгаданых юрыдычных асоб. З 1 студзеня таксама адменена пошліна за выдачу дазволаў на права вырабу пячатак палітычных партый, прафсаюзаў, грамадзкіх аб’яднаньняў і фондаў.

 

Видео