BE RU EN
rss facebook twitter

Форум грамадзянскай супольнасці УП: якую стратэгію далейшых крокаў прапануюць беларускія эксперты?

22.01.2010
Форум грамадзянскай супольнасці УП: якую стратэгію далейшых крокаў прапануюць беларускія эксперты?

29 студзеня 2010 году ў Мінску адбудзецца круглы стол “Форум грамадзянскай супольнасці: актуальныя працэсы, бліжэйшыя задачы, механізмы грамадзянскага кантролю”. Мерапрыемства пачнецца а 10.00 у залі Princess II гатэля  Crowne Plaza па адрасе: Мінск, вул. Кірава, 13.

Круглы стол працягвае серыю мерапрыемстваў па пытаннях удзелу беларускай грамадзянскай супольнасці ў праграме Усходняга партнёрства, ініцыяваных міжнародным кансорцыумам “ЕўраБеларусь” у 2008-2009 гадах. Суарганізатарамі ыступілі таксама “Офіс за дэмакратычную Беларусь” і “Асамблея НДА”.

Нагодай для абмеркавання стала паседжанне Каардынацыйнага камітэту (Steering Committee) Форума ГС 21-23 студзеня 2010 году ў Бруселі, дзе падымаліся актуальныя пытанні ўзаемадзеяння грамадзянскай супольнасці са структурамі Усходняга партнёрства.

Нагадаем, што ініцыятыва стварэння такога камітэту як органа Форума ГС, які б пастаянна дзейнічаў, была прапанавана членамі беларускай дэлегацыі 16-17 лістапада падчас першага Форума ГС Усходняга партнёрства ў Брусэлі. Тады кансалідаваныя дзеянні беларускіх дэлегатаў дазволілі сфарміраваць групу прыхільнікаў, якія падзяляюць задачы актыўнага ўключэння грамадзянскай супольнасці на ўзроўні прыняцця важных палітычных рашэнняў, і дабіцца стварэння Каардынацыйнага камітэту, у склад якога ўвайшлі 2 дэлегаты ад Беларусі – Сяргей Мацкевіч (Асамблея НДА) і Улад Вялічка (міжнародны кансорцыум “ЕўраБеларусь”).

У праграме круглага стала 29 студзеня 2010 году даклад старшыні міжнароднага кансорцыума “ЕўраБеларусь” Улада Вялічкі пра вынікі прайшоўшага паседжання і перспектывы далейшай працы Каардынацыйнага камітэту, а таксама прэзентацыя стратэгічных прапановаў па накірунках працы і формах узаемадзеяння беларускай грамадзянскай супольнасці і Форума ГС, якія прадставяць эксперты Агенцтва гуманітарных тэхналогій і Беларускага інстытуту стратэгічных даследванняў (BISS)

Да ўдзелу ў абмеркаванні запрошаны дэлегаты Форума, эксперты ў сферы палітыкі і міжнародных адносін, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, зацікаўленыя прадстаўнікі дзяржаўных устаноў і дзяржаўных грамадскіх аб’яднанняў, а таксама прадстаўнікі еўрапейскіх структур.

Запрашаем да супрацоўніцтва прадстаўнікоў СМІ. Кантактная інфармацыя для акрэдытацыі журналістаў:

e-mail: [email protected], маб. (029) 7422040 (Юлія Галіноўская)

Каардынатар круглага стала - Яніна Картэль: тэл./факс (017) 2454118; маб. (029) 3789617, e-mail: kartelya@gmail.com

 


Праграма круглага стала

"Форум грамадзянскай супольнасці: актуальныя працэсы, бліжэйшыя задачы, механізмы грамадзянскага кантролю"
г. Мінск, 29 студзеня 2010 г.

 


Видео