BE RU EN
rss facebook twitter

Праграма “Палітыка Еўрасаюзу: дзелімся досведам”

18.01.2010
Праграма “Палітыка Еўрасаюзу: дзелімся досведам”
З 1 па 5 сакавіка «Офіс за дэмакратычную Беларусь» запрашае беларускіх спецыялістаў у пытаннях аховы навакольнага асяроддзя наведаць Брусель і паўдзельнічаць у праграме: “Палітыка Еўрасаюзу: дзелімся досведам”

Запрашэнне і анкеты на беларускай і рускай мовах глядзіце ў дадатку, а таксама на сайце, скарыстаўшыся наступнымі спасылкамі.
На беларускай мове: http://bit.ly/89vwlu
На рускай мове: http://bit.ly/74gPlr

Па выніках конкурснага адбору да ўдзелу ў паездцы будуць запрошаныя 5 беларускіх спецыялістаў. Конкурс складаецца з двух этапаў: адбор анкет і інтэрв’ю з кандыдатамі. Прыярытэт у часе адбору будзе надавацца наяўнасці досведу працы ў галіне энергетыкі з улікам матывацыі да ўдзелу ў праекце.

Выдаткі па паездцы арганізатары бяруць на сябе.

Анкету неабходна запоўніць і адаслаць па электронным адрасе [email protected] Крайні тэрмін прыёму заявак – 5 лютага 2010 г.

Па ўсіх пытаннях звяртацца да Зміцера Дабравольскага, адміністратара праграмы ў Беларусі па тэлефоне ў Мінску: +375 29 857 2000, а таксама па наступным адрасе сеціўнай пошты [email protected]

З павагай ды надзеяй на супрацоўніцтва,
«Офіс за дэмакратычную Беларусь»
Тэлефон: +32 (0)2 791 7504 (7505, 7521)
Факс: +32 (0)2 791 79 00
[email protected]
www.democraticbelarus.eu

Cпасылка

Видео